Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.04.2019

Для сябе, для дзяцей, для сваёй малой радзімы

20 красавіка 2019 года старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Яўген Буніслававіч  Адаменка прыняў удзел у традыцыйным рэспубліканскім суботніку ў Калінкавіцкім раёне.

Цяперашні год — гэта другі Год малой радзімы. А таму для ўдзелу ў агульнай справе па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый у Калінкавічы, на малую радзіму, прыехаў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Міхайлавіч Воўк.

Разам з кіраўніком раёна Сяргеем Аляксандравічам Гваздзем, Віталем Міхайлавічам Воўкам Яўген Буніслававіч Адаменка прыняў удзел у пасадцы змешаных лясных культур у 41-м квартале Клінскага лясніцтва.

У пасадцы лесу прымалі ўдзел работнікі раённага выканаўчага камітэта, лясгаса і раённай арганізацыі БРСМ. Тут пасля выразкі дрэў, пашкоджаных караедам, была пасаджана хвоя і бяроза на плошчы 4,2 гектара.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць