Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.03.2018

Лепшых працаўнікоў раёна ўшаноўвалі 24 сакавіка 2018 года на сходзе актыву па падвядзенні вынікаў работы народнай гаспадаркі Мядзельскага раёна за 2017 год.

Старшыня Мядзельскага райвыканкама Анатоль Вайнілка, намеснікі старшыні райвыканкама ўручылі лепшым працаўнікам раёна і калектывам арганізацый заслужаныя ўзнагароды па выніках спаборніцтва сярод гаспадарак, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, структурных падраздзяленняў. 30 чалавек са званнем «лепшы па прафесіі» па выніках працы за 2017 год занесены на раённую Дошку гонару.

21 вучню з устаноў адукацыі раёна за высокія вынікі ў галіне адукацыі, культуры і спорту, пераможцам абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў, навукова-практычных канферэнцый і спартакіяд абвешчаныя Падзякі старшыні райвыканкама, а іх педагогам уручаны каштоўныя падарункі.

У сходзе актыву прыняла ўдзел Жыбуль Н.П., якая павіншавала прысутных: «Прыемна адзначыць, што ваш праца мае вынік, і гэты вынік годны, дзякуючы яму менавіта на Мядзельскай зямлі пройдуць абласныя «Дажынкі -2018». Ва ўсе часы ў нашай краіне падкрэслена каштоўнасць працы! Хтосьці вучыць, нехта лечыць, хтосьці гадуе лес, а яшчэ нехта- жыта ... І сёння той дзень, калі вам усім гонар, пашана і слава! Кожным сваім працоўным днём вы робіце Мядзельшчыну багацей, лепш, цікавей і сучасней, што было актуальна заўсёды, але менавіта ў 2018 годзе, які аб'яўлены Годам малой радзімы, - гэта асабліва важна. Дык няхай жа квітнее наша Мядзельшчына!»

За шматгадовую плённую працу дэпутат ўручыла Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыні Княгінінскага сельскага выканаўчага камітэта Вользе Станіславаўна Галко.

Спіс дэпутатаў: Жыбуль Наталія Пятроўна
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць