11.06.2018

Май выдаўся для дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Рыбака А.А. насычаным на падзеі.

9 мая дэпутат прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным 73-й гадавіне Вялікай Перамогі, цырымоніі ўскладання кветак на мемарыяльным комплексе «Журботная маці».

Трэці тыдзень гэтага месяца па традыцыі быў прысвечана працы з выбаршчыкамі ў акрузе. Як заўсёды, гараджане звярталіся да дэпутата з рознымі пытаннямі. Большасць з іх тычылася пытанняў, звязаных з рамонтам дамоў, добраўпарадкаваннем прыдамавых тэрыторый. І гэта не дзіўна, прымаючы пад увагу пачатак сезону, спрыяльнага для выканання такіх работ.

Так, на прыём прыйшлі жыхары дома № 16 на вуліцы Л. Камсамола. Заўважым, гэта ўжо другі візіт да дэпутата па набалелай праблеме: аб ходзе капітальнага рамонту іх дома. Андрэй Анатольевіч неаднаразова выязджаў на месца, у тым ліку з удзелам прадстаўніка падрадчыка, ЖКГ. Але, на жаль, карціна мяняецца вельмі марудна. Прычына, на погляд дэпутата, у тым, што жыхароў практычна адхілілі ад працэсаў планавання і кантролю за ходам і, галоўнае, якасцю выканання работ. Хоць заканадаўства наўпрост патрабуе гэтага.


Як змяніць такія падыходы, як прымусіць нашы гарадскія службы ставіць спажывецкія паслугі на чале кута, і не толькі пры выкананні капітальнага рамонту, Андрэй Рыбак абмяркоўваў са старшынёй райвыканкама і дырэктарам ЖКГ. Дамовіліся трымаць пытанне на кантролі і працаваць сумесна.

24 мая ў рамках адзінага дня інфармавання разам з кіраўніцтвам Салігорскага райвыканкаму і яго структурных падраздзяленняў А.А. Рыбак сустрэўся з прадстаўнікамі працоўных калектываў прадпрыемстваў холдынгу «Ніва-Холдынг» ААТ «Універсал». У выступе дэпутат распавёў аб працы парламента, аб тым, як сёння праходзіць прыняцце законаў, што было цікавага і новага ў Пасланні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Затым дэпутат пагутарыў з працаўнікамі прадпрыемства. Адбылася размова і з кіраўніком холдынга Рамановічам А.С.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Андрэй Анатольевіч адзначыў, што прадпрыемства развіваецца, знайшло сваю нішу на рынку, карыстаецца павагай у рэспубліцы і за яе межамі.

- Усё гэта сведчыць, - падкрэсліў А.А. Рыбак, -аб тым, што прыватны бізнес праяўляе сёння сябе не толькі ў сферы паслуг і гандлю, але і ў сферы вытворчасці. Гэта для мяне, як старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарту і сувязі, вельмі важна.

На наступны дзень дэпутат прыняў удзел у пасяджэнні Салігорскага райвыканкама. Абмяркоўвалася пытанне развіцця кадравага патэнцыялу нашага рэгіёну. Сёння гэтае пытанне становіцца першаачарадным. Як прыцягнуць маладыя людзей пасля вучобы заставацца i працаваць на прадпрыемствах і ў арганізацыях Салігорскага раёна, як матываваць кіраўніко ў да прыняцця смелых, часам рызыкоўных рашэнняў, жыццёва неабходных для развіцця і захавання канкурэнтаздольнасці прадпрыемства - гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся на выканкаме. Шэраг прапаноў па ўдасканаленні заканадаўчай базы дэпутат паабяцаў ўнесці на разгляд парламента.

Завяршыўся тыдзень дэпутата ў акрузе  удзелам у мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню прафесійнага свята многіх жыхароў нашага горада - Дня хіміка.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць