26.04.2019

На базе Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта дэпутат Палаты прадстаўнікоў Невар І.Л. правёў асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію з жыхарамі раёна.

23 красавіка 2019 года на базе Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Леанідавіч Невар правёў асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію з жыхарамі раёна.

Асноўныя пытанні тых, хто звярнуўся тычыліся працаўладкавання грамадзян, якія маюць абмежаванні па лініі УКК, добраўпарадкавання горада і раёна, стварэння ў г. Лунінцы парку культуры і адпачынку, абнаўленне дзіцячых пляцовак у г. Мікашэвічы, аптымізацыі дарожнага руху ў г. Лунінцы, аказанне адраснай матэрыяльнай і медыка- сацыяльнай дапамогі, аплаты членаў гаражнага кааператыва за якія прадстаўляюцца паслугі. Акрамя таго, Лунінчане звярнуліся з нагоды пераносу Лунінецкай райгосінспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін з горада Лунінца на пляцоўку ў в. Дворэц, аптымізацыі раскладу руху аўтобусаў, у тым ліку ў сельскіх населеных пунктах раёна.

У ходзе прыёму грамадзян і правядзення тэлефоннай лініі па многіх пытаннях былі дадзены тлумачэнні, а звароты, якія патрабуюць дадатковай прапрацоўкі, перанакіраваны ў адпаведныя інстанцыі для разгляду і ўзяты на асабісты кантроль.

20 красавіка 2019 года Невар І.Л. прыняў актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку ў г. Лунінцы па высадцы дрэў уздоўж вуліцы Перамогі.

 

 


Спіс дэпутатаў: Невар Ігар Леанідавіч
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць