Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.12.2016

 Напярэдадні калядных святаў старшыня Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кананчук Т.П. наведала Слаўгарадскі, Быхаўскі, Краснапольскі і Касцюковіцкі раёны.

Ўжо традыцыяй стала ўручэнне навагодніх падарункаў дзецям ад дэпутата! У гэты раз салодкія падарункі атрымалі дзеці, якія знаходзяцца на лячэнні ў Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы, а таксама выхаванцы пяці Дамоў сямейнага тыпу ў Быхаўскім і Краснапольскім раёнах. Усе сустрэчы прайшлі ў душэўнай і цёплай атмасферы. Дзеці расказвалі пра свае дасягненні, поспехi, чыталі вершы, спявалі песні і частавалі гарбатай, бо дэпутата яны ведаюць асабіста, і не па - чутках!

Для дзяцей інвалідаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання «Iскaрка Надзеi» была арганізавана паездка ў лялечны тэатр г.Магілёў на прадстаўленне «Папялушка».

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць