Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.12.2017

Напярэдадні новага года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Кананчук Таццяна Пятроўна у рамках акцыі «Нашы дзеці» наведала Дома сямейнага тыпу Краснапольскага і Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Парламентарый разам са старшынямі Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў Гоман А.А. і Быхаўскага раённага Савета дэпутатаў Шунькінай Н.У. павіншавала дзяцей і сем'і з надыходзячым Новым годам і Калядамі.

У прасторных і ўтульных дамах сямейнага тыпу дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, не хаваючы сваёй радасці, расказвалі вершы, спявалі песні, вадзілі карагод, дзяліліся ўражаннямі і сваімі дасягненнямі за год.


З рук парламентарыя 30 хлопчыкаў і дзяўчынак з 5 сем'яў атрымалі салодкія падарункі, фарбы, альбомы, развіваючыя гульні: лато, пазлы, забаўляльныя карты - тое, што збярэ ўсю сям'ю за адзіным сталом і згуртуе яшчэ больш. Там, дзе дзяцей не дзеляць на родных і прыёмных заўсёды будзе панаваць ўтульнасць, дабро, любоў і ўзаемадапамога.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць