Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.12.2017

Напярэдадні Новага года насычанай была праца дэпутата Палаты прадстаўнікоў Кананчук Таццяны Пятроўны ў Касцюковіцкім раёне.

Парламентарый наведала бальніцы сястрынскага догляду за пажылымі і інвалідамі ў аграгарадку Крапіўна і в. Забычанье Касцюковіцкага раёна, а таксама дзяржаўную ўстанову адукацыі «Касцюковіцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі». Таццяна Пятроўна сумесна са старшынёй Касцюковіцкай раённай арганізацыі «Белая Русь» Саўчанка Р.М. павіншавала дзяцей цэнтра і людзей сталага ўзросту, інвалідаў, якія знаходзяцца ў шпіталях сястрынскага догляду з надыходзячым Новым годам і Калядамі.

Для дзіцячага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі быў падораны набор кухоннага посуду, а таксама з рук парламентарыя і Снягуркі дзеці атрымалі развіваючыя гульні, цукеркі, а адзінокія пажылыя людзі, якія пражываюць у бальніцах сястрынскага догляду - салодкія падарункі.

Не хаваючы сваёй радасці, і дзеці, і дарослыя, здавалася, паверылі ў казку, фатаграфаваліся са Снягуркай, загадвалі жаданне. Цёплы і добры след пакінула парламентарый у душах гэтых людзей.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць