Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.08.2017

Насычанай падзеямі быў жнівеньскі тыдзень работы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Паліцікі В.С. у Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5.

22 і 25 жніўня парламентарый ўдзельнічала ў пасяджэннях Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта, прысвечаных пытанням аб падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі, спорту і турызму да новага навучальнага года, а таксама аб стане правапарадку, барацьбы з карупцыяй і законнасці на тэрыторыі г. Баранавічы ў першым паўгоддзі 2017 года.

24 жніўня дэпутат сустрэлася з калектывам ІМПЗ па г. Баранавічы. В.С.Паліціка праінфармавала прысутных аб падыходах да фарміравання рэспубліканскага бюджэту на 2018 год, а таксама абмеркавала з работнікамі інспекцыі прапанаваныя змены і дапаўненні ў Падатковы кодэкс. У сваім выступленні В.С. Паліціка падкрэсліла, што ўсе паслугі, якія аказваюцца плацельшчыкам, павінны быць даступнымі, нормы заканадаўства ― простымі для разумення, падатковая нагрузка ― аптымальнай.

Прадметная размова аб прынятым Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні законапраекце «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю» адбыўся падчас сустрэчы дэпутата з працоўным калектывам Баранавіцкага філіяла РУП «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры». Падымаліся таксама пытанні пенсійнага забеспячэння, добраўпарадкавання горада.

Аб прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і праекце рэспубліканскага бюджэту на наступны год В.С.Паліціка расказала на сустрэчы ў філіяле «Завод Энергадэталь» ААТ «Белсельэлектрасеткабуд». Выбаршчыкі таксама ўздымалі пытанні арганізацыі дарожнага руху, добраўпарадкавання дваровых тэрыторый, прылады вулічнага асвятлення.

На асабісты прыём грамадзян, які адбыўся 23 жніўня, прыйшлі восем выбаршчыкаў з рознымі пытаннямі: аб працаўладкаванні пры наяўнасці абмежаванняў па здароўі, аб вывазе смецця, пра матэрыяльную дапамогу шматдзетнай сям’і, аб памеры членскіх узносаў у гаражным кааператыве, аб выплаце запазычанасці па заработнай плаце пры банкруцтве арганiзацыi, аб парадку рэалізацыі норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2017 г. № 240. Па большасці пытанняў тлумачэнні былі дадзены падчас прыёму. Па пакінутых атрымана неабходная інфармацыя ад адпаведных службаў, службовых асоб і даведзена да ведама заяўнікоў.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць