Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.08.2017

Насычаным быў графік работы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Дашко А.М. у Брэсцкай-Усходнім выбарчай акрузе № 3 у жніўні 2017 года.

22 жніўня на пасяджэнні адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста А.М.Дашко ўдзельнічаў у разглядзе пытанняў аб выкананні патрабаванняў заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі раёна ў першым паўгоддзі 2017 года і падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года. У пасяджэнні таксама прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Базанаў У.А. і Мілашэўскі В.С.

23 жніўня парламентарый правёў асабісты прыём грамадзян, падчас якога берасцейцы звярталіся не толькі з асабістымі просьбамі, але і ўздымалі праблемы гарадскога, а таксама рэспубліканскага ўзроўню.

24 жніўня А.М.Дашко на пасяджэнні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта прыняў удзел у абмеркаванні пытанняў аб ходзе рэалізацыі Дзяржаўнай Праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе на 2016 –– 2020 гады, аб прымаемых суб’ектамі прафілактыкі мерах, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў супраць уласнасці.

25 жніўня дэпутат удзельнічаў у пасяджэнні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта, на якім былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця г. Брэста і выканання гарадскога бюджэту за першае паўгоддзе 2017 года, прааналізавана работа, якая праводзіцца падведамнымі арганізацыямі па паляпшэнню эфектыўнасці работы, а таксама абмеркаваны ход падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі г. Брэста да работы ў 2017/2018 навучальным годзе.

У гэты ж дзень А.М.Дашко прыняў удзел у пасяджэнні гаспадарчага актыву горада, на які былі запрошаны каля 280 чалавек –– дэпутаты розных узроўняў, члены гарадской вертыкалі, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў г. Брэста. Мерапрыемства было прысвечана вынікам выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця г. Брэста за першае паўгоддзе 2017 года і задачам на другое паўгоддзе. Па выніках пасяджэння было падкрэслена, што горад працуе практычна без датацый, выконваючы асноўныя прагнозныя паказчыкі. Разам з тым адзначаны недастатковы аб’ём прыцягнутых прамых замежных інвестыцый, невысокія тэмпы росту будаўніча-мантажных работ, прамысловай вытворчасці на шэрагу прадпрыемстваў.

Акрамя таго, 25 жніўня А.М.Дашко у рамках рэспубліканскага праекта «Збяром партфель да школы» прыняў удзел у акцыі Маскоўскай раённай г. Брэста арганізацыі ГА «Белая Русь». Бацькам чатырох сем’яў, што выхоўваюць прыёмных дзяцей у дамах сямейнага тыпу, былі ўручаны сертыфікаты коштам 10 рублёў на кожнага дзіцяці на закупку школьных прылад.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць