Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.08.2019

Па запрашэнні старшыні Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора Ёрада Асфьеля Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкі В.І. удзельнічае ў 28-й сесіі ПКБМ, якая праходзіць 25 –– 27 жніўня ў г. Осла (Нарвегія).

У якасці кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з Парламенцкай канферэнцыяй Балтыйскага мора парламентарый прыняў удзел у абмеркаванні пытанняў пашырэння супрацоўніцтва ў рэгіёне Балтыйскага мора, узаемадзеяння ў рамках Савета дзяржаў Балтыйскага мора, устойлівага экалагічнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця, партнёрства ў галіне аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння, развіцця рынку працы, занятасці, міграцыі і інтэграцыі ў рэгіёне і інш.

Падчас сесіі Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора адбылася сустрэча В.І.Варанецкага з дзеючым Старшынёй ПКБМ, дэпутатам нарвежскага Стортынга Ёрадам Асфьелем. Бакі абмеркавалі пытанні стану і перспектывы супрацоўніцтва паміж парламентам Беларусі і ПКБМ, развіцця міжпарламенцкіх кантактаў з краінамі Балтыйскага рэгіёну. Суразмоўцы віталі пазітыўныя тэндэнцыі ў адносінах паміж Беларуссю і скандынаўскімі дзяржавамі, а таксама Еўрапейскім саюзам.

ПКБМ заснавана ў 1991 годзе. Яе пастаяннымі ўдзельнікамі з’яўляюцца Германія, Данія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Расія, Фінляндыя, Швецыя, Эстонія, а таксама пяць міжпарламенцкіх арганізацый (Балтыйская асамблея, Еўрапейскі парламент, ПАСЕ, ПА АБСЕ, Паўночны савет). Яшчэ 27 арганізацый маюць у ПКБМ статус назіральніка.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць