Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


06.01.2019

Падчас навагодніх і калядных святаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т.Б., працуючы ў акрузе, прыняла ўдзел у акцыі «Нашы дзеці».

Сумесна з прадстаўнікамі выканаўчай і прадстаўнічай улады раёнаў дэпутат наведала сем’і і ўручыла навагоднія і калядныя падарункі.

У г. Клімавічы дэпутат наведала шматдзетную сям’ю Пятрышча Анастасіі Уладзіміраўны, вартаўніка вартавой аховы Клімавіцкага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, і ўручыла навагоднія падарункі чатыром яе дзецям.


У аграгарадку Касцюшкавічы Крычаўскага раёна дэпутат наведала прыёмную сям’ю Добрусевай Валянціны Мікалаеўны.

У. в. Трасціно Хоцімскага раёна сумесна са старшынёй сельсавета Хількевіч Інай Васільеўнай была наведана сям’я Ржанскай Вольгі Іванаўны, дзе 15-гадовую яе дачку Лізавету павіншавалі з Новым Годам Дзед Мароз і Снягурка.


У г. Чэрыкаве ў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў Чэрыкаўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва для віншавання прыйшлі дэпутат і намеснік старшыні Чэрыкаўскага райвыканкама Асмалоўская Ларыса Уладзіміраўна.


Галоўным пры віншаванні з навагоднімі і каляднымі святамі было стварэнне святочнага настрою і акружэнне ўвагай і клопатам дзяцей і дарослых — тых, хто найбольш у гэтым мае патрэбу.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць