Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.12.2016

Падчас працы ў выбарчай акрузе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дабрыніна Л.А. (Аршанская гарадская выбарчая акруга № 25) прыняла ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая прайшла 29 снежня 2016 года ў сацыяльным прытулку ДУА "Сацыяльна-педагагічны цэнтр Аршанскага раёна".

У рамках рабочай сустрэчы Дабрыніна Л.А. азнаёмілася з праводзімай растлумачальнай працай ІМПЗ па Аршанскім раёне з суб'ектамі гаспадарання, прадстаўнікамі бізнесу па ўжыванні новых палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычнiка 2016 г. № 432-3 "Аб ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспубліку Беларусь», а таксама прадастаўленні кансультацый. Акрамя таго парламентарый вывучыла ход укаранення плацельшчыкамі электронных рахункаў-фактур па падатку на даданую вартасць, як больш эфектыўную электронную сістэму інфармацыйных паведамленняў і вядзення ўліку.

 

З улікам практыкі прымянення Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» абагульніла паступіўшыя ад выбаршчыкаў пытанні і прапановы па яго ўдасканаленні для рэалізацыі ў далнейшай працы.

У час асабістых прыёмаў грамадзян 28 снежня 2016 года і 5 студзеня 2017 года ў адрас дэпутата паступілі звароты выбаршчыкаў, якія тычыліся працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, парадку аплаты камунальных паслуг, працаўладкавання, асаблівасцяў выплаты дзяржпошліны, навядзення парадку на прыдамавых тэрыторыях і інш.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць