Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.03.2019

Падчас прыезду ў выбарчую акругу дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.А. Рыбак, як заўсёды, сустрэўся з выбаршчыкамі.

У гэты раз на прыём да дэпутата звярнулася дзевяць чалавек. Пытанні тычыліся працаўладкавання, добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый, захаванне правоў забудоўшчыкаў, праца таварыства абароны правоў спажыўцоў, расклад руху грамадскага транспарту, ўтрымання і эксплуатацыі жылога фонду.

З надыходам вясны ўсё большую актуальнасць атрымліваюць пытанні навядзення парадку на зямлі і, вядома ж, рамонту будынкаў і памяшканняў. Вось і на прыём да дэпутата звярнуліся жыхары дома №11 на вуліцы Горкага, якіх не задавальняе якасць рамонтна-будаўнічых работ, што выконваюцца падрадчыкам. Да прыезду дэпутата ў акругу вялася падрыхтоўчая работа па вывучэнні паднятай проблемы — вывучалася праектна-каштарысная дакументацыя, вынікі экспертызы.

Дэпутат сустрэўся з жыхарамі прама на «аб'екце». На сход жыхароў прыйшлі прадстаўнікі райвыканкама, кіраўніцтва СГУПП «ЖКГ» Комплекс», ЖЭСа №1, прадстаўнікі падраднай будаўнічай арганізацыі, праектанты, дэпутаты Салігорскага раённага Савета дэпутатаў. Гэта была выдатная магчымасць для ўсіх тых, хто сабраўся, ацаніць актуальнасць праблемы, абмеркаваць наспелыя пытанні і намеціць шляхі іх вырашэння ва ўстаноўлены тэрмін. Адбылася дзелавая і шчырая размова. Выкананне работ па капрамонту дома ўзята на дэпутацкі кантроль.

А.А. Рыбак падкрэсліў, што, каб пазбегнуць падобных сітуацый пры правядзенні рэканструкцыі і капрамонтаў жылых дамоў неабходна выконваць патрабаванні заканадаўства, а менавіта: не толькі праводзіць сходы жыхароў ўжо ў перыяд правядзення работ, але і знаёміць жыхароў з праектам рэканструкцыі, заключаць дамовы, у якіх адной з бакоў дагавора выступяць жыхары дома або іх прадстаўнікі. Жыхары дома, які падлягае рэканструкцыі або рамонту, павінны ўдзельнічаць і ў прыёмцы аб'екта.

Яшчэ адзін зварот да дэпутата адбыўся на «аб'екце». Група грамадзян звярнулася па пытанні затрымкі ўводу ў эксплуатацыю жылога дома, а таксама якасці выкананых работ.

— Ни адзін зварот грамадзян не павінен заставацца непачутым, —заявіў А.А.Рыбак. У гэты ж дзень праблема была абмеркавана з намеснікам старшыні райвыканкама, пытанне узята на кантроль.

Звярнулася маладая шматдзетная сям'я з просьбай дапамагчы стаць на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў. Непасрэдна ў ходзе прыёму дадзены зварот быў разгледжан сумесна з работнікамі выканкама. Пераканаліся, што ў гэтым выпадку ёсць прабелы ў заканадаўстве. Гэта адзін з такіх пытанняў, які неабходна прапрацаваць пры унясенні змяненняў у нарматыўныя акты.


Усе грамадзяне, якія звярнуліся да дэпутата, атрымалі тлумачэнні, праблемы некаторых былі вырашаны непасрэдна ў ходзе прыёму.

У рамках працоўнага тыдня ў акрузе парламентарый прыняў удзел у семінары-нарадзе з ідэалагічным актывам раёна, прысвечаным 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.


У сваім выступе А.А.Рыбак распавёў аб прававых каштоўнасцях Канстытуцыі, а таксама аб прыярытэтных накірунках працы парламента.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць