Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


07.06.2019

Падчас работы ў акрузе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т.Б. правяла прыёмы грамадзян і прыняла ўдзел у раённым свяце «Выпускнік-2019».

З 3 па 7 чэрвеня 2019 года ў адпаведнасці з графікам работы дэпутат правяла прыёмы выбаршчыкаў у г. Клімавічы, г. Крычаў, г. п. Хоцімск, г. Чэрыкаў.

Па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя, добраўпарадкавання звярнуліся больш за 20 жыхароў Клімавіцкага, Крычаўскага, Хоцімскага і Чэрыкаўскага раёнаў.

Пытанні грамадзянам растлумачаны, а тыя, якія патрабуюць разгляду, перададзены адказным выканаўцам для рашэння ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін.


У апошні дзень работы ў акрузе, 8 чэрвеня 2019 года, у раёнах адбылося традыцыйнае свята «Выпускнік-2019».

Дэпутат прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, якое прайшло ў Крычаўскім раёне.

210 выпускнікоў школ раёна атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі, 17 з якіх — асаблівага ўзору, з адзнакай.

Дэпутат уручыла лісты падзякі бацькам выпускнікоў, дзеці якіх паказалі не толькі вынікі ў інтэлектуальнай дзейнасці (прадметныя алімпіяды, конкурсы), але і ў творчай (мастацкая самадзейнасць, спорт).



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць