Рус Бел En
14.02.2019

Падчас работы ў акрузе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т.Б. сустрэлася з ветэранамі баявых дзеянняў у Афганістане.

Напярэдадні святкавання 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана, 14 лютага 2019 года, у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 3 г. Крычава» сумесна з кіраўніцтвам ўстановы (дырэктар Сафроненка Ж.В.) і старшынёй раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў (Пруднікаў А.М.) была арганізавана сустрэча з воінамі-інтэрнацыяналістамі, якія з’яўляюцца выпускнікамі школы.


На сустрэчы ветэраны ваенных дзеянняў у Афганістане дзяліліся ўспамінамі і расказвалі навучэнцам аб абавязку і гонару пры выкананні абавязкаў.

У канцы сустрэчы дэпутат уручыла вучням членскія білеты ГА «БРСМ» і кнігі з асноўным Законам Рэспублікі Беларусь — Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць