Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


22.11.2018

Падчас работы ў выбарчай акрузе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т. Б. прыняла ўдзел у адзіным дні інфармавання для вучняў 9-11 класаў.

У адпаведнасці з Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Асаблівасці арганізацыі выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе» для стварэння ўмоў актыўнага дыялогу моладзі з палітыкамі, грамадскімі дзеячамі аддзел па адукацыі Крычаўскага райвыканкаму ў асобе галоўнага спецыяліста аддзела Стасянковай Алены Анатольеўны і дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 8 г. Крычава» Панцілеева Галіна Алегаўна запрасілі дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняць удзел у правядзенні адзінага дня інфармавання «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі лістапада» пад агульным дэвізам «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна».

Так, 22 лістапада 2018 года для навучэнцаў 10 «А» і 10 «Б» класаў установы (класныя кіраўнікі Дамасканава Наталля Мікалаеўна, Руднік Надзея Рыгораўна) была арганізавана гадзіна зносін «Падарожжа ў свет права», у правядзенні якой прыняла ўдзел дэпутат.

У канцы сустрэчы вучні задалі пытанні дэпутату аб заканатворчай дзейнасці Парламента Рэспублікі Беларусь.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць