Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


14.02.2019

Парламентарый Марачкава Т.Б. сустрэлася з навучэнскай моладдзю з нагоды прыёму ў ГА «БРСМ».

14 лютага 2019 года навучэнцы і педагогі дзяржаўных устаноў адукацыі г. Крычава прыйшлі на сустрэчу з дэпутатам, якая адбылася ў будынку помніка архітэктуры Палацы Пацёмкіна (дырэктар Мішчанка У.У.).

Сустрэча, ініцыяваная дэпутатам і арганізаваная намеснікам начальніка аддзела па адукацыі Крычаўскага райвыканкама Стасянковай А.А., першым сакратаром Крычаўскага РК ГА «БРСМ» Цымбаліставай В.А., прайшла ў абстаноўцы, прымеркаванай да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Удзельнікі сустрэчы наведалі пакой вайсковай славы.

Ва ўрачыстай абстаноўцы дзесяць навучэнцаў дзяржаўных устаноў адукацыі сярэдніх школ № 1 (дырэктар Журоўская Т.А.), № 7 (дырэктар Марусеў М.А.), № 8 (дырэктар Панцілеева Г.А.) былі прыняты ў шэрагі ГА «БРСМ». Дэпутат уручыла новым членам БРСМ Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць