Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.07.2018

Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштуком Б.К. прыме ўдзел у 27-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (ПА АБСЕ), якая пройдзе ў г. Берліне (Федэратыўная Рэспубліка Германія) з 7 па 11 ліпеня 2018 года.

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Рахманаў С.К. і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкі В.І.

Асноўная тэма сесіі — «Выкананне абавязкаў у рамках АБСЕ: роля парламентаў». Мерапрыемства будзе прысвечана абмеркаванню пытанняў прыняцця дзяржавамі-удзельнікамі эфектыўных заканадаўчых мер, накіраваных на ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва і выкананне абавязкаў у дачыненні падтрымання міру і бяспекі ў рэгіёне АБСЕ.

У ходзе 27-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі і членамі дэлегацый дзяржаў — удзельніц АБСЕ, іншымі афіцыйнымі асобамі.

Штогадовая сесія завершыцца 11 ліпеня выбарамі Старшыні ПА АБСЕ, яго намеснікаў, іншых службовых асоб ПА АБСЕ, а таксама прыняццем Берлінскай дэкларацыі, у якую ўвойдуць тры рэзалюцыі агульных камітэтаў ПА АБСЕ, а таксама шэраг дадатковых рэзалюцый.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць