Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


08.07.2018

Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштуком Б.К. працягвае ўдзел у 27-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (ПА АБСЕ), якая праходзіць ў г. Берліне (Федэратыўная Рэспубліка Германія) з 7 па 11 ліпеня 2018 года.

8 ліпеня 2018 года члены парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у сустрэчы Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ, падчас якой адбыліся выбары двух намеснікаў старшыні Групы, а таксама падтрымана заяўка аб уступленні ў Групу дэлегацыі Францыі.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі Пірштук Б.К. выступіў перад удзельнікамі сустрэчы з прадстаўленнем тэмы міжнароднай канферэнцыі Групы «Інвестыцыйная прывабнасць Рэспублікі Беларусь у кантэксце фарміравання Эканамічнага пояса Шаўковага шляху», правядзенне якой запланавана на вясну 2019 годау г. Мінску.

Б.К.Пірштук адзначыў, што Група падтрымкі Шаўковага шляху
ПА АБСЕ становіцца эфектыўнай парламенцкай пляцоўкай для абмеркавання шматстайнага спектру пытанняў палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. Б.К.Пірштук ўнёс прапанову прысвяціць тэматыку Мінскай канферэнцыі патэнцыялу супрацоўніцтва ў рэгіёне, у тым ліку магчымасцей Рэспублікі Беларусь як важнага звяна ў кантэксце фарміравання Эканамічнага пояса Шаўковага Шляху.

Беларускія парламентарыі прынялі актыўны ўдзел у працы агульных камітэтаў ПА АБСЕ па палітычных пытаннях і бяспецы, па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі, па дэмакратыі, правам чалавека і гуманітарных пытаннях.

У сваіх выступах члены беларускай дэлегацыі выказалі пазіцыю Рэспублікі Беларусь па асноўных пунктах міжнароднага парадку дня.

Выступаючы на пасяджэнні Агульнага камітэта ПА АБСЕ па палітычных пытаннях і бяспецы В.І.Варанецкі нагадаў парламентарыям аб прапанаванай на 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў мінулым годзе ў Мінску ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі пра запуск новага маштабнага міжнароднага дыялогу па пытаннях бяспекі, аналагічнага Хельсінкскаму, накіраванага на пераадоленне існуючых супярэчнасцяў ва ўзаемаадносінах дзяржаў на агульнай прасторы Еўраатлантыкі і Еўразіі. Беларускі парламентарый пацвердзіў гатоўнасць Беларусі і ў далейшым актыўна працаваць у рамках АБСЕ па супрацьдзеянні транснацыянальным выклікам і пагрозам, паведаўшы аб правядзенні 9 – 10 кастрычніка 2018 года ў г. Мінску канферэнцыі АБСЕ высокага ўзроўню «Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху».

Б.К.Пірштук ў сваім выступе на пасяджэнні Агульнага камітэта ПА АБСЕ па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі акцэнтаваў увагу на неабходнасці садзейнічання эканамічнаму прагрэсу ў рэгіёне АБСЕ праз развіццё чалавечага капіталу, мадэляў належнага кіравання, барацьбу з карупцыяй і адмываннем грошай, праз інавацыі і прасоўванне лічбавай эканомікі.

Кіраўнік парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь звярнуў увагу членаў Асамблеі на ініцыяваны беларускімі парламентарыямі праект рэзалюцыі ПА АБСЕ «Прасоўванне лічбавай эканомікі ў інтарэсах забеспячэння эканамічнага росту на прасторы АБСЕ», які адлюстроўвае пытанні пераходу і адаптацыі грамадства да лічбавай эканоміцы, гарманізацыі стандартаў і міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах збліжэння дзяржаў і цыфравізацыі міжнароднага гандлю. Праект рэзалюцыі будзе разгледжаны на пасяджэнні Агульнага камітэта ПА АБСЕ па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць