Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштуком Б.К. прыме ўдзел у 28-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая пройдзе ў г. Люксембургу (Вялікае Герцагства Люксембург) з 4 па 8 ліпеня 2019 года.

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзіць старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкі В.І.
Асноўная тэма сесіі — «Садзейнічанне ўстойліваму развіццю ў інтарэсах умацавання бяспекі: роля парламентаў». Мерапрыемства будзе прысвечана абмеркаванню пытанняў прыняцця парламентамі дзяржаў-удзельнікаў эфектыўных заканадаўчых мер, накіраваных на ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва і садзейнічанне ўстойліваму развіццю як важнай перадумовы для забеспячэння міру і бяспекі ў рэгіёне АБСЕ.
У рамках 28-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ запланаваны шэраг сустрэч з парламентарыямі і афіцыйнымі асобамі ПА АБСЕ.
Штогадовая сесія завершыцца выбарамі Старшыні ПА АБСЕ, яго намеснікаў, Скарбніка і службовых асоб камітэтаў, а таксама прыняццем Люксембургскай дэкларацыі, змяшчаючай рэкамендацыі для 57 дзяржаў — удзельніц АБСЕ ў галіне палітычных пытанняў, бяспекі, эканомікі, навакольнага асяроддзя, правоў чалавека і гуманітарных пытанняў.