06.07.2019

Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь працягвае ўдзел у рабоце 28-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая праходзіць з 4 па 8 ліпеня 2019 года ў г. Люксембургу (Вялікае Герцагства Люксембург).

6 ліпеня 2019 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Варанецкі В.І., выступаючы на пасяджэнні Агульнага камітэта ПА АБСЕ па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі, заявіў аб тым, што наша краіна надае выключнае значэнне пытанням умацавання эканоміка-экалагічнага вымярэння АБСЕ ў мэтах павышэння ўзроўню рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці.

В.І.Варанецкі нагадаў парламентарыям аб праведзенай у красавіку 2019 года ў г. Мінску міжнароднай канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ «Адзін пояс, адзін шлях: паглыбленне супрацоўніцтва ў імя ўстойлівага развіцця і росквіту» і прынятай па яе выніках Мінскай дэкларацыі, у якой падкрэсліваецца важнасць развіцця трансгранічнага электроннага гандлю, лагістыкі і транспартных калідораў, ліквідацыі бар’ераў і наладжвання эфектыўных узаемасувязяў паміж краінамі і інтэграцыйнымі аб’яднаннямі.

Таксама беларускі парламентарый прыцягнуў увагу да дасягненняў нашай краіны ў сферы развіцця і выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у эканоміцы, дзяржаўным кіраванні і сацыяльнай сферы. З улікам таго, што лічбавыя тэхналогіі з’яўляюцца магутным драйверам эканамічнага росту, падкрэсліў актуальнасць вывучэння шматграннага ўплыву цыфравізацыі на эканамічную і экалагічную бяспеку, тэхналагічныя, кіраўніцкія і грамадскія працэсы. У гэтай сувязі падзякаваў калегам за падтрымку унесенага беларускай дэлегацыяй праекта рэзалюцыі «Стратэгічнае прагназаванне ў галінах навукі, тэхналогій і інавацый у інтарэсах устойлівага развіцця».


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць