Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


11.06.2019

Паступаць трэба па закону, але і ставіцца да людзей па-чалавечы.

11 чэрвеня 2019 года старшыня  Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Яўген Буніслававіч Адаменка разам старшынёй Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў Замосцікам Віктарам Іванавічам правеў прыём грамадзян па асабістых пытаннях у будынку Калінкавіцкага райвыканкама.

На прыём да дэпутата прыйшлі выбаршчыкі з рознымі пытаннямі. Праблемы, з якімі яны сутыкнуліся і ў якіх прасілі разабрацца і дапамагчы Яўгена Буніслававіча, з аднаго боку, асабліва індывідуальныя, з другога — цалкам могуць закрануць любога чалавека. Перш за ўсё, гэта працаўладкаванне. Кожнаму з нас гарантуецца права на працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека, і пры гэтым кожны хоча мець годную аплату сваёй працы.

Быў таксама зварот з нагоды нязгоды з памерам аплаты работ, выкананых камунальнай службай, а таксама прозьба аб дапамозе ў дазволе такой праблемы, як штраф за самавольнае безуліковае падключэнне і спажыванне электраэнергіі.

І ў першым, і ў другім выпадку Яўген Буніслававіч падрабязна абмеркаваў з заяўнікамі і прадстаўнікамі зацікаўленых службаў становішча, якое стварылася, зрабіўшы акцэнт на тым, як дапамагчы людзям. Так, усё правільна, усё па закону, але ж трэба і ў становішча чалавека ўвайсці, зразумець яго стан. Пры гэтым ўлічыць, што заяўнікі — пенсіянеры.

У гэты ж дзень Я.Б.Адаменка разам са старшынёй райсавета дэпутатаў В.І Замосцікам і інфармацыйнай групай сустрэўся з калектывам установы адукацыі «Палескі дзяржаўны аграрны каледж імя Міцкевіча». З інфармацыяй пра стан правапарадку ў раёне азнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Марына Піліпец. Акцэнт у сваім выступе яна зрабіла на злачынствах, звязаных з ужываннем і распаўсюдам наркотыкаў, па лініі нораваў, махлярстве ў соцсетках. Асобна Марына Піліпец спынілася на адміністрацыйнай практыцы па распіцці спіртных напояў і знаходжанню ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане, а таксама злачынствах  ў побыце.

Першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Дзешын падрабязна спыніўся на пытаннях бяспекі жыццядзейнасці. Ён таксама нагадаў аб увядзенні забароны ў раене на наведванне лясоў у сувязі з усталяваннем 4-га класа пажарнай небяспекі і пра тое, што адзіным дазволеным месцам для купання з'яўляецца вадаём у гарадскім парку.


Перад удзельнікамі мерапрыемства выступіў Яўген Буніслававіч Адаменка, які праінфармаваў калектыў пра працу беларускага парламента і важных рашэннях, прынятых саюзным парламентам. У прыватнасці, дэпутат распавёў аб рашэннях па племянной працы ў жывёлагадоўлі, разглядзе пытання грузавых перавозак. Пры гэтым ён адказаў, што часта праблемы з грузаперавозкамі, як і па іншых напрамках, ствараюцца з прычыны нядобрасумленнай канкурэнцыі. На што, на думку дэпутата, адказам павінны стаць якасць і рэнтабельнасць вырабленай прадукцыі.

Не абышоў увагай дэпутат і пытання занятасці насельніцтва. На канкрэтных прыкладах ён паказаў, што сёння можна ісці на дзяржаўную працу, можна адкрываць індывідуальнае прадпрымальніцтва ці ствараць фермерскую гаспадарку. Галоўнае — жаданне працаваць і знайсці сваю нішу, каб быць запатрабаваным на рынку. Яўген Буніслававіч таксама нагадаў аб эфектыўнай дапамозе дзяржавы ў адраджэнні прадпрыемстваў Калінкавіцкага раёна (КУП «Завод бытавой хіміі, дзяржаўнае прадпрыемства «Калінкавіцкі мэблевы камбінат», перапрафіляванне Даманавіцкага агароднінасушыльнага завода) і адзначыў, што дзяржава зацікаўлена ў прадуктыўных ініцыятывах знізу і заўсёды гатова працягнуць руку дапамогі.

Закрануў Яўген Буніслававіч Адаменка і тыя пытанні, якія паступілі яму як да дэпутата і былі заканадаўча вырашаны ў апошні час.

У канцы сустрэчы дэпутату паступілі пытанні ад калектыву аграрнага каледжа. Былі сярод іх і такія, якія патрабуюць заканадаўчага рашэння. Звароты, патрабуючыя заканадаўчага рашэння, якія паступілі ў пісьмовым выглядзе, Яўген Буніслававіч прыняў для перадачы ў Пастаянную камісію Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы, паабяцаўшы садзейнічанне ў іх вырашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць