Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


04.01.2019

Перыяд работы ў акрузе ў снежні-студзені 2018-2019 гг. для дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міраша В.В. (Гарадоцкая выбарчая акруга №21) выдаўся вельмі насычаным і святочнымі мерапрыемствамі, і будзённымі.

22 снежня дэпутат прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 75-годдзю з дня вызвалення Гарадоцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзе разам з ганаровымі гасцямі, у ліку якіх былі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Армен Гевандян і ўнук Маршала Савецкага Саюза Баграмяна І. Х. Іван Баграмян; ушанаваў памяць вызваліцеляў хвілінай маўчання, ускладаннем гірлянды славы да памятнага знаку 12-ці воінскім злучэнням, якія вызвалялі Гарадоччыну, вянкоў і кветак да помніка-бюсту Баграмяну І.Х., паўдзельнічаў ва ўрачыстым мітынгу «славім салдацкі подзвіг».


26 снежня парламентарый у рамках рабочага візіту пабываў на ААТ «Даламіт» і ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», сустрэўся з кіраўніцтвам для абмеркавання бягучых пытанняў і задач, актуальных для прадпрыемстваў.

27 снежня Міраш В. В. прыняў удзел у чарговай сесіі Ноўкінскага сельскага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

На парадку дня былі разгледжаны пытанні:

1.Справаздача старшыні сельскага выканаўчага камітэта аб праведзенай працы ў 2018 годзе і задачах на 2019 год.

2.Аб плане працы Ноўкінскага сельскага Савета дэпутатаў на 2019 год.

3.Аб бюджэце на 2019 год.

4.Аб зацвярджэнні мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета на 2019 год.

28 снежня Віктар Вікенцьевіч прыняў удзел у 10-й чарговай сесіі Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання, на якой былі разгледжаны наступныя пытанні:

1. Аб справаздачы Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Гарадоцкага раёна ў 2018 годзе і прагнозных паказчыках на 2019 год.

2.Аб выніках выканання бюджэту раёна за 11 месяцаў 2018 года і раённым бюджэце на 2019 год.

3. Аб вызначэнні стаўкі арэнднай платы за арэнду паверхневых водных аб'ектаў, прадастаўленых для рыбалоўства.

У гэты ж день дэпутат прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці рэзідэнцыі Снягуркі на Бас-востраве во ўрочышчы Вераб’ёвы горы ў г.Гарадку.


29 снежня Міраш В.В. пабываў на цырымоніі адкрыцця новага фірменнага магазіна «Ганна» ААТ «Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі» ў г. Віцебску. Дадзены гандлёвы аб'ект на праспекце Люднікава стаў 25-м па ліку і самым буйным з адкрытых дадзенай сеткай у 2018 годзе.


2 студзеня 2019 года Віктар Вікенцьевіч сустрэўся з кіраўніцтвам Віцебскага раёна, абмеркаваў вынікі мінулага года і прагнозныя паказчыкі на год насталы; агучыў пытанні, узнятыя выбаршчыкамі падчас асабістых прыёмаў, і магчымыя шляхі іх вырашэння.

Дэпутат правёў асабісты прыём грамадзян у Каўлякоўскім сельскім выканаўчым камітэце Шумілінскага раёна 3 студзеня і пабываў на сельскагаспадарчым прадпрыемстве ААТ «Прыдзвінскі» ў аг.Крывое Сяло.

4 студзеня правёў асабісты прыём грамадзян і «прамую лінію» ў Воранаўскім сельскім выканаўчым камітэце Віцебскага раёна.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць