Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


21.11.2018

Праца дэпутата Адаменка Я. Б., старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы у акрузе.

21 лістапада 2018 года Яўген Буніслававіч Адаменка сумесна з старшынёй Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў Віктарам Іванавічам Замосцікам прыняў удзел у пасяджэнні Юравіцкага сельвыканкама, дзе разглядалася пытанне добраўпарадкавання і санітарнага стану населеных пунктаў. Адкрыў яго старшыня сельвыканкама Сцяпан Блоцкі, які затым даў слова дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Я.Б.Адаменка. У кантэксце заяўленай тэмы дэпутат адзначыў, што ў цяперашні час працягваецца рэканструкцыя мясцовага манастыра, які ўжо сёння з'яўляецца вядомай славутасцю не толькі на Гомельшчыне. Будучы значным турыстычным аб'ектам, разам з першабытнай стаянкай, Юравічы прыцягнуць турыстаў, а, значыць, і фінансы. Каб годна прымаць гасцей, якія захацелі б сюды вярнуцца, трэба мець годны знешні выгляд, прывабнасць. А гэта як раз-такі і дасягаецца навядзеннем парадку і захаваннем санітарных нормаў утрымання населенага пункта. Па словах Яўгена Адаменка, трэба развіваць і прыватную ініцыятыву, агратурызм, для чаго сёння маецца дастатковая заканадаўчая база.


Акрамя таго, дэпутат расказаў аб сваёй рабоце ў парламенце і актуальных пытаннях, якія ў цяперашні час разглядаюцца заканадаўцамі.

Па заканчэнні сельвыканкама Яўген Буніслававіч Адаменка адказаў на шэраг пытанняў, якія яму паступілі. Разам з Віктарам Замосцікам дэпутат наведаў сацыяльна значныя аб'екты Юровіч, пацікавіўся працай аптэкі, аддзялення «Беларусбанка» і гандлю.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць