Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


19.11.2018

Праца дэпутата Палаты прадстаўнікоў Адаменка Я. Б., старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы у акрузе.

19 лістапада 2018 года. дэпутат правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях у г. Калінкавічы.

На прыём да Е.Б.Адаменко запісалася тры чалавекі. Пытанні, з якімі звярнуліся выбаршчыкі да парламентарыя, былі разнапланавыя.

Так загадчык філіяла ЦРБ «Станцыя хуткай мёд. дапамогі» г. Калінкавічы звярнуўся з пытаннем аказання садзейнічання ў набыцці аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі, у сувязі з тым, што існуючы аўтамабіль хуткай рэанімацыйнай медыцынскай дапамогі не адпавядае сучасным патрабаванням як па тэхнічных крытэрыях, так і па аснашчэнні яго медыцынскім абсталяваннем.

Таксама была выказана просьба аказання садзейнічання ў набыцці спецыяльнага адзення для працаўнікоў станцыі хуткай дапамогі ў сувязі з недастатковасцю фінансавых сродкаў у установе аховы здароўя.

Для вывучэння і прыняцця адпаведных рашэнняў звароты ўзятыя парламентарыем на кантроль.

Работнік аддзела ўнутраных спраў Калінкавіцкага райвыканкама звярнуўся з прапановай па ўнясенню дапаўненняў у заканадаўчыя акты па забароне распівання спіртных напояў непаўналетнімі, бо паводле дзеючага заканадаўства прымяніць меры спагнання да непаўналетніх, якія п'юць спіртныя напоі ў дазволеных месцах (бары, кафэ, рэстараны) не прадастаўляецца магчымым.

Яўген Буніслававіч паабяцаў грунтоўна вывучыць зварот і перадаць яго ў адпаведную камісію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўніком аддзела ўнутраных спраў Калінкавіцкага райвыканкама таксама было узнята пытанне па аплаце за карыстанне аўтамабільнымі дарогамі гаспадарамі прыватнага аўтамабільнага транспарту, на якое ён атрымаў тлумачэнне ў ходзе прыёму.

Зварот работніцы прадпрыемства ТАА «Дуброва» г. Калінкавічы тычылася паляпшэння жыллёвых умоў. Яе просьба выяўлялася ў аказанні садзейнічання ў атрыманні арэнднага жылля. Парламентарыем, з удзелам началька аддзела ЖКГ райвыканкама, было дадзена тлумачэнне згодна дзеючага заканадаўства падчас прыёму.

У гэты ж дзень 19 лістапада дэпутат наведаў УА «Калінкавіцкі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны ліцэй», дзе азнаёміўся з тэхнічнай базай установы адукацыі, з дасягненнямі ліцэя ў выхаваўча-адукацыйным працэсе.

У сваім выступе перад калектывам ліцэя парламентарый адзначыў, што ў цяперашні час трэба больш надаваць увагі моладзі, яго працоўнаму выхаванню. Прывёў прыклад наведвання дэпутатамі Палаты Нацыянальнага сходу Бабруйскай выхаваўчай калоніі для непаўналетніх, дзе знаходзіцца 242 чалавекі, з іх 40 працэнтаў — за наркотыкі, прычым не столькі за спажыванне іх, як за заспрастраненне. Моладзь шукае лёгкіх заробкаў. Менавіта ў гэтым кірунку сёння трэба працаваць з моладдзю, прывучаючы іх да працы, самастойнасці, вучыць зарабляць грошы сумленнай працай.

Далей Яўген Буніслававіч перайшоў да мясцовых праблем. У прыватнасці распавёў аб прынятых праграмах будаўніцтва станцый абезжалезвання для паляпшэння якасці пітной вады, па будаўніцтву дарог. Згодна з прынятай праграмай будаўніцтва дарог у рэспубліцы прадугледжана будаўніцтва дарогі Гомель — Кобрын, якая павінна прайсці праз Калінкавічы.

У ходзе гутаркі парламентарый распавёў аб рабоце Парламента, азнаёміў з некаторымі прынятымі заканапракектамі ў бягучым годзе,заканапраектамі, над якімі ў цяперашні час працуюць дэпутаты Парламента, асабліва завастрыўшы ўвагу на ўжо прынятым заканапраекце «Аб вытворчасці і звароце арганічнай прадкуціі». Галоўная мэта гэтага законапраекта забеспячэнне насельніцтва краіны чыстай і здаровай ежай.

У ходзе гутаркі з удзельнікамі сустрэчы Яўгену Буніслававічу паступілі звароты. Так выкладчык ліцэя звярнулася з пытаннем аб магчымасці адкрыцця аздараўленчых піянерскіх лагераў у летні перыяд на тэрыторыі раёна на базе закрытых устаноў адукацыі. Зварот ўзяты на кантроль для разгляду яго адпаведнымі службамі райвыканкама, унясення прапаноў і адказу заяўніку.

Кіраўнік УА «Калінкавіцкі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны ліцэй» звярнуўся з прапановай ўстанаўлення дадатковых дарожных знакаў (дзеці, абмежаванне хуткасці) на нерэгуляваным пешаходным пераходзе на вуліцы 50 год Акцябра г. Калінкавічы, на якой знаходзіцца ліцэй, бо на гэтым пешаходным пераходзе былі неаднаразовыя выпадкі дарожна-транспотных здарэнняў з удзелам пешаходаў.

Зварот дэпутатам ўзята на кантроль для яго вывучэння адпаведнымі службамі, прыняцця канкрэтнага рашэння і адказу заяўніку.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць