Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


04.01.2019

Праца дэпутата Палаты прадстаўнікоў Адаменка Я.Б. у Калінкавіцкай выбарчай акрузе №41.

Працягваючы працаваць у акрузе Яўген Буніслававіч Адаменка разам з старшыней  райсавета дэпутатаў Віктарам Іванавічам Замосцікам 4 студзеня 2019 года наведалі  Зеляноцкі сельсавет  Калінкавіцкага раена.

Яўген Буніслававіч і Віктар Іванавіч правялі сустрэчу з мясцовымі жыхарамі сельсавета. Падчас сустрэчы парламентарый распавёў аб рэспубліканскім бюджэце на будучы год, а таксама аб бюджэце Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Яўген Буніслававіч зрабіў акцэнт на сацыяльную арыентаванасць рэспубліканскага бюджэту, больш падрабязна распавёў аб фінансаванні сельскагаспадарчай галіны. Пры гэтым размова непрыкметна перайшла на паўсядзённую працу ў сельскай гаспадарцы. Дэпутат прывёў канкрэтныя прыклады паспяховых гаспадарак, прапанаваў паразважаць над тым, чаму адны працуюць з вынікам, а іншыя скочваюцца ў банкруцтва. Ён адзначыў, што ўтрыманская псіхалогія і прынцып «гэта не маё» зжылі сябе, і гэта трэба ўсвядоміць. Павінна быць асабістая зацікаўленасць кожнага работніка ў агульным поспеху. А тое, што сельскагаспадарчая вытворчасць можа быць прыбытковай, Яўген Адаменка распавёў аб фермерскіх гаспадарках, якія набіраюць абароты і толькі імкнуцца пашырыць вытворчыя плошчы. Дэпутат таксама адзначыў, што дзяржава ніколі не пакідала сельскіх працаўнікоў сам-насам з іх праблемамі, дапамагала і будзе дапамагаць. Але трэба быць рэалістамі і аптымістамі, разумець, што дапамога не будзе пастаяннай і бясконцай, павінна быць і аддача. І калі працаўнікі вёскі гэта зразумеюць, то і вынік не замарудзіць праявіцца. Для гэтага трэба не так шмат-проста адказна і добрасумленна выконваць свае абавязкі на працоўным месцы. Падчас сустрэчы зайшла размова і аб дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая праводзіцца ў краіне ў пераднавагоднія і перадкалядныя дні і стала традыцыйнай. Яўген Буніслававіч адзначыў, што дзеці ў няшчасных сем'ях не вінаватыя, што апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Ім трэба дапамагаць, каб яны выраслі і не паўтарылі тых памылак, якія дапускалі іх бацькі, а сталі годнымі грамадзянамі краіны, сумленнымі і паважанымі працаўнікамі.

Напрыканцы сустрэчы дэпута павіншаваў жыхароў сельсавета з надыходзячымі Калядамі і пажадаў, каб у новым годзе ўсе іх спадзяванні апраўдаліся, а жаданні выконваліся.

Затым у будынку сельвыканкама Яўген Буніслававіч Адаменка разам з Віктарам Іванавічам Замосцікам правеў прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Жыхары сельсавета звярнуліся да дэпутата  са сваімі надзённымі пытаннямі. Так адно з пытанняў было аб працяканні даху ў Зеляноцкім сельскім доме культуры і адсутнасцю ў гэтай установе вадаправода. Звярнуліся жыхары вёскі і з пытаннем выкупу «чарнобыльскіх» хат. Іх цікавіла, чаму ў ацэначны кошт ўключаюць прыбудовы і аддзелку, якія яны зрабілі ўжо самі. Быў яшчэ адзін зварот па тым жа пытанні выкупу дома. Заяўнік распавёў, што пражывае з сям'ёй у доме 1974 года пабудовы, якая знаходзіцца на балансе «Райаграсэрвіса». На ўсе заявы дазволіць выкупіць дом атрымліваў адмовы.

Па некаторых зваротах заяўнікі атрымалі тлумачэнні на месцы. Звароты, якія патрабуюць больш дэталевага вывучэння узяты дэпутатам на контроль, па якіх дадзены даручэнні адпаведным службам раёна для іх вывучэння, пры неабходнасці аказання дапамогі і кампетэнтных адказаў заяўнікам.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць