Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


19.09.2019

Праца дэпутата Палаты прадстаўнікоў Адаменка Я.Б.ў акрузе.

19 верасня 2019 года старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Я.Б.Адаменка, працуючы ў Акцябрскім раёне, прыняў удзел у сустрэчы з калектывам Акцябрскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання.

Па асноўнай тэме «Перапіс насельніцтва: погляд на сучаснасць — крок у будучыню» выступіла начальнік аддзела статыстыкі Акцябрскага раёна Наталля Чорнабаб. Яна распавяла пра адметныя асаблівасці маючага адбыцца перапісу.

Яўген Буніслававіч у сваім выступе падкрэсліў значнасць правядзення перапісу насельніцтва для беларускай дзяржавы адзначыўшы, што інфармацыя аб колькасці насельніцтва, колькасці хатніх гаспадарак, сем'ях неабходная для распрацоўкі параметраў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, бягучых разлікаў і прагназавання колькасці і складу насельніцтва, вывучэння размяшчэння і выкарыстання працоўных рэсурсаў. Таксама парламентарый праінфармаваў прысутных аб заканадаўчай дзейнасці Палаты прадстаўнікоў, пра сваю працу ў выбарчай акрузе.

Пасля сустрэчы дэпутат правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях.Пытанні, якія паступілі ў ходзе прыёму, тычыліся водазабеспячэння ў гарпасёлку, ўстаноўкі ў домаўладанні электрычнага катла, аказання садзейнічання ва ўмацаванні матэрыяльнай базы ліцэя і інш. Па многіх зваротах былі дадзены тлумачэнні ў ходзе прыёму. Па зваротах, якія патрабуюць вывучэння, дадзены даручэнні адпаведным службам раёна і ўзяты на кантроль.

У гэты ж дзень Яўген Буніслававіч Адаменка разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Алегам ВіктаравічамТаргонскім наведалі шэраг аб'ектаў сацыяльнай сферы ў аграгарадку Любань і правялі сустрэчы з насельніцтвам.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць