Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.11.2018

Праца дэпутата Палаты прадстаўнікоў Адаменкі Я. Б., старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы у акрузе.

20 лістапада 2018 года дэпутат правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях у аг. Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага раёна. Пытанні, з якімі звярнуліся жыхары аграгарадка былі розныя. Звароты тычыліся працы аддзялення «ААБ Беларусбанк», размешчанага ў аграгарадку Малыя Аўцюкі, паляпшэння жыллёвых умоў, выкарыстанне меліяраваных зямель і др.

Па некаторых зваротах заяўнікі атрымалі тлумачэнні ў ходзе прыёму. Па асобных зваротах дадзены даручэнні адпаведным службам для іх больш дэталёвага вывучэння, пры неабходнасці аказання дапамогі і кампетэнтных адказаў заяўнікам.

Так ад імя жыхароў аграгарадка да дэпутата звярнуўся пенсіянер Іван Барысавіч Дулуб з нагоды закрыцця аддзялення ААБ «Беларусбанк». Сітуацыю растлумачыў дырэктар ЦБП №313 філіяла №317 Андрэй Шавялёў. Ён адзначыў, што да канца гэтага года аддзяленне будзе працаваць у ранейшым рэжыме — два разы ў месяц. Што ж тычыцца далейшага лёсу аддзялення, то гэтае пытанне будзе абавязкова абмяркоўвацца з кіраўніцтвам раёна. Але па інфармацыі Андрэя Шэвелева, ужо сёння відавочна, што аддзяленне банка ў населеным пункце стратна, а аперацыі, якія выконваюцца, могуць быць перададзены паштовым аддзяленні.

Зварот узяты парламентарыем на кантроль для далейшага яго вывучэння і станоўчага рашэння.

Таксама Яўген Буніслававіч Адаменка на месцы даў адказ пэнсіянэру Аляксандру Максімавічу Есьману па пытанні правядзення меліярацыйных работ ва ўрочышчы Каромка.

З просьбай аб аказанні садзейнічання ў паляпшэнні жыллёвых умоў дзяцей-сірот да дэпутата звярнулася Наталля Бойка. Яўген Адаменка не проста ўважліва выслухаў жанчыну. Дадзенай праблемай ён займаўся і на наступны дзень, даручыўшы начальніку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Уладзіміру Прищепу паглыбіцца ў сітуацыю і не шукаць прычын, а знайсці магчымасць дапамагчы.

Зварот ўзяты дэпутатам на кантроль.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць