Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


31.07.2017

Праца дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жыбуль Н.П. у ліпені 2017 года ў выбарчай акрузе № 74 была накіравана на аказанне рэальнай дапамогі па пытаннях, якія хвалююць жыхароў Вілейскага і Мядзельскага раёнаў.

Парламентарый разам са сваімі памочнікамі Валынец С.Л. і Логінавай Т.А. правяла прыёмы грамадзян у Вілейскім і Мядзельскім раёнах. Да Жыбуль Н.П. звярнуліся з праблемамі рамонту дарог, адкрыцця крамы, аказання якаснай медыцынскай дапамогі, абмежавання праезду транспарту і т.п. Для вырашэння некаторых з іх былі арганізаваныя выезды на месца, праведзены рабочыя сустрэчы з кіраўнікамі неабходных структур і грамадзянамі, па іншых былі дадзены тлумачэнні непасрэдна на месцы.Прапановы, выказаныя некаторымі выбаршчыкамі, будуць па магчымасці ўлічаны пры змене заканадаўства.Звароты, якія патрабуюць больш дэталёвага вывучэння, ўзятыя парламентарыем на кантроль.

Дэпутат прыняла ўдзел у рабоце пасяджэння Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта, дзе было разгледжана пытанне аб ходзе рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016- 2020 гады ў Мядзельскім раёне.

Таксама Жыбуль Н.П. прааналізавала ход выканання службовымі асобамі рашэнняў, прынятых па выніках папярэдніх прыёмаў выбаршчыкаў.

 

Спіс дэпутатаў: Жыбуль Наталія Пятроўна
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць