Рус Бел En
06.01.2019

Праца дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Калінкавічскай выбарчай акрузе №41 Адаменка Я.Б. у выбарчай акрузе.

З 4 па 6 студзеня 2019 года ў спартыўнай зале дзіцячай юнацкай спартыўнай школы №1 г. Калінкавічы праходзіў міжнародны Калядны турнір па баскетболе сярод дзяўчат. Сёлета ён прысвечаны 75-годдзю вызвалення Калінкавіцкага раёна і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У турніры прынялі ўдзел шэсць каманд: дзве з Мінска, па адной з Скідаля (Гродзенская вобласць), Салігорску (Мінская вобласць), Ершова (Маскоўская вобласць) і Калінкавічаў.


На ўрачыстым адкрыцці турніру прысутнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Яўген Буніслававіч Адаменка і старшыня Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Іванавіч Замосцік. Яўген Буніслававіч выступіў перад удзельнікамі турніру.  Звяртаючыся да спарцменак, парламентарый адзначыў вялікае аб'яднаўчае значэнне спорту ў нашым жыцці, якое вядзе да ўмацавання дружбы і супрацоўніцтва, а не саперніцтва і супрацьстаяння, пажадаў камандам сумленнай барацьбы і заслужанай перамогі.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць