Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


21.02.2019

Праца дэпутата ў акрузе 

21 лютага Адаменка Яўген Буніслававіч старшыня пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па Калінкавіцкай выбарчай акрузе №41 прыняў удзел у правядзенні инфомационно-прапаганыскай групы ў працоўным калектыве камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Камунальнік Калінкавіцкі».

З інфармацый па тэме «Магчымасці грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб'ектаў прадпрымальніцтва» выступілі: старшыня Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў Замосцік В.І, прадстаўнікі сілавых структур, камунальнай службы, раённай інспекцыі міністэрства па падатках і зборах, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Перад удзельнікамі мерапрыемства выступіў Я. Б. Адаменка. У сваім выступленні ён падкрэсліў важнасць прадпрымальніцкай дзейнасці для эканомікі краіны. праінфармаваў прысутных аб рабоце, якая праводзіцца ў апошні час Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па ўдасканаленні заканадаўства. Прывёў як станоўчы прыклад прыняцце ў мінулым годзе ў новай рэдакцыі налогавага  кодэкса, які прадугледжвае паслабленні для бізнесу,  максімальна матывуе малы і сярэдні бізнес для іх празрыстай і сумленнай працы. Далей Яўген Буніслававіч закрануў  Дэкрэт №3, падкрэсліўшы, што кожны  працаздольны грамадзянін краіны павінен удзельнічаць у фарміраванні бюджэту, адзначыўшы, што мэта гэтага дакумэнту не ў тым, каб сабраць нейкія сумы, а ўцягнуць ўсіх працаздольных грамадзян у актыўную занятасць.

У гэты ж дзень, дэпутат правёў прыём грамадзян у КУП «Камунальнік Калінкавіцкі». Пытанні, з якімі прыйшлі на прыём  к дэпутату, датычыліся паляпшэння жыллёвых умоў, камунальных паслуг, працы гарадзкога аўтатранспарту, наяўнасць і якасць штучных няроўнасцей  на вуліцах горада і іншыя пытанні, якія тычацца жыццядзейнасці жыхароў горада. На ўсе пытанні дэпутатам былі дадзены тлумачэнні, згодна дзеючага заканадаўства. Звароты, якія патрабуюць больш дэталёвага вывучэння, узяты парламентарыем на контроль, па якіх зроблены запыты,  даручэнні адпаведным службам раёну.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць