Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
Праца ў акрузе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Літвіна С.І., у снежні 2018 года.

22 снежня 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей
Іванавіч Літвін выступіў перад навучэнцамі УА «Скідзельскі дзяржаўны
сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» у рамках адзінага дня інфармавання «КРОК»
(Школа Актыўнага Грамадзяніна) па тэме «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і
грамадска-палітычныя падзеі лістапада».

26-27 снежня 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Іванавіч Літвін правёў прыём
грамадзян Бераставіцкага, Гродзенскага і Свіслацкага раёнаў. Пытанні грамадзян
тычыліся аднаўлення аўтобусных маршрутаў мясцовага значэння ў Свіслацкім раёне.
Таксама грамадзяне, якія пражываюць у акрузе, ўзнімалі пытанні капітальнага
рамонту шматкватэрных дамоў у г. Скідзелі, асвятлення жылых двароў у п.Котра і
інш.

Сяргей Іванавіч разам з прадстаўнікамі Скідзельскага
гарадскога выканаўчага камітэта, а таксама Бераставіцкага і Свіслацкага
райвыканкамаў у рамках рэалізацыі акцыі «Нашы дзеці», наведалі шматдзетныя
сем'і і сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Дзецям былі ўручаны прысмакі і
падарункі, бацькі былі рады гародніне, якую падалі спонсары акцыі.
Сяргей Іванавіч таксама быў запрошаны на пасяджэнне
моладзевай ініцыятыўнай групы «МІГ», якая прайшла на базе філіяла «Скідзельскі»
ААТ «Аграпрадукт «Скідзельскі» па ініцыятыве гарадскога камітэта ГА «БРСМ ».
