Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


31.07.2018

Працоўны тыдзень дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жыбуль Наталіі Пятроўны ў Вілейскай выбарчай акрузе № 74 у ліпені 2018 года. 


У Вілейскім раёне Наталля Пятроўна сустрэлася са сваімі выбаршчыкамі і правяла прыём грамадзян у Нарачанскім сельскім савеце. Адно з хвалюючых пытанняў жыхароў в. Кавалі - забяспечанасць пітной вадой - узята на кантроль дэпутата.

У гэты ж дзень, Жыбуль Н.П. у складзе пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Вілейскага раёна прыняла ўдзел у пасяджэнні, якое праходзіла ў Любанскім сельскім савеце. Сумесна са старшынёй Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Аленай Чабатар, намеснікам старшыні райвыканкама Святланай Дзяруга, начальнікам упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Віктарам Сярко абмеркавала пытанні занятасці, працаўладкавання насельніцтва, рынак вакансій і іншыя. Там жа парламентарый сумесна са сваім памочнікам Святланай Валынец пракантраляваць выкананне пытанняў, агучаных выбаршчыкамі на папярэднім прыёме грамадзян, які праходзіў у в. Любань. Падчас сустрэч з выбаршчыкамі абмяркоўваліся змены і дапаўненні ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

У Мядзельскім раёне Наталля Жыбуль правяла сумесны прыём грамадзян са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Алегам Бароўкам. На прыёме было ўзнята толькі адно пытанне, па якім былі дадзены тлумачэнні непасрэдна ў ходзе прыёму.

Парламентарый прыняла ўдзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, дзе былі разгледжаны пытанні рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 "Аб прыярытэтных кірунках ўмацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы» і Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і гібелі людзей ад знешніх прычын у Вілейскім раёне.

Спіс дэпутатаў: Жыбуль Наталія Пятроўна
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць