Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


18.10.2019

Працоўны тыдзень у Салігорскай выбарчай акрузе №68 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Рыбак А.А. прысвяціў сустрэчам з выбаршчыкамі, працоўнымі калектывамі, кіраўніцтвам раёна.

Па традыцыі адбыўся і асабісты прыём грамадзян. Як заўсёды, салігорцы звярталіся да Андрэя Анатольевіча з рознымі пытаннямі.

Жыхароў Салігорска хвалявалі пытанні развіцця гандлёвай сеткі ў горадзе, выкананне заканадаўства ў садаводчых таварыствах, пытанні добраўпарадкавання і ўтрымання жылога фонду.

На сустрэчах з працоўнымі калектывамі дэпутат распавёў аб працы ў Парламенце, выніках выканання сваёй перадвыбарнай праграмы, адказаў на шматлікія пытанні выбаршчыкаў. Таксама Андрэй Анатольевіч адзначыў, што гэты перыяд яго жыцця быў насычаны цікавымі падзеямі, сустрэчамі з салігорцамі, прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і прэзідэнцкай вертыкалі. За гады дэпутацкай дзейнасці назапашаны каласальны вопыт, які, напэўна, спатрэбіцца ў далейшым жыцці і працы. Наведванне ў якасці дэпутата працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый, правядзенне асабістых прыёмаў далі разуменне разнастайнасці праблем, якія хвалююць нашых выбаршчыкаў. Дэпутацкая практыка ўмацавала перакананне, што важны кожны канкрэтны чалавек, яго праблемы, якія вырашаў дэпутат у рамках дэпутацкіх паўнамоцтваў. А шматлікія станоўчыя водгукі выбаршчыкаў з'яўляюцца адным з крытэраў ацэнкі працы дэпутата.

У ходзе работы ў выбарчай акрузе Рыбак А.А. прыняў удзел у пасяджэнні Салігорскага раённага выканаўчага камітэта, на якім разглядалася пытанне сацыяльна-эканамічнага развіцця Салігорскага раёна за 9 месяцаў 2019 года, сустрэўся з кіраўніцтвам Салігорскага райвыканкаму.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць