Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.04.2019

Працуючы ў Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе № 18 з 22 па 26 красавіка 2019 года, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Занько С.М. правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях, прыняў удзел у грамадска-значных мерапрыемствах.

22 красавіка Сяргей Мікалаевіч правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях. У ходзе прыёму да дэпутата звярнуліся 6 грамадзян па пытаннях медыцынскага абслугоўвання, работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада, пенсійнага забеспячэння і іншых пытаннях. Частка зваротаў дазволены ў ходзе бяседы, па астатніх падрыхтаваны запыты ў адпаведныя службы.

У гэты ж дзень Занько С.М. наведаў выставу-конкурс дзіцячай творчасці «Дзіцячы вернісаж у Віцебску», якая праходзіла ў ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 3 г.Віцебска «Маладзік», у рамках Абласнога велікоднага свята «XVII Велікодны фестываль у Віцебску».

24 красавіка дэпутат Занько С.М. сустрэўся з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска, падчас сустрэчы абмеркавалі праблемныя пытанні, якія выбаршчыкі ўздымаюць у акрузе, а таксама абмеркавана пытанне адкрыцця новага памяшкання «Маладзік».

25 красавіка дэпутат Занько С.М. прыняў удзел у пасяджэнні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. На парадак дня былі вынесены пытанні:

- аб сацыяльна-эканамічным развіцці Віцебскай вобласці за мінулы перыяд 2019 года і павышэнні эфектыўнасці работы арганізацый;

- аб арганізацыі нарыхтоўкі кармоў;

-аб арганізацыі работ па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці інвазівных відаў раслін у Віцебскай вобласці.

Акрамя таго, 26 красавіка Занько С.М. прыняў удзел у пасяджэнні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, на якім разгледжаны наступныя пытанні:

- пра вынікі працы эканомікі горада Віцебска, павышэнні эфектыўнасці фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацыі і выкананні бюджэту горада ў студзені-сакавіку 2019 году;

- пра вынікі ацяпляльнага перыяду 2018-2019 гг. і задачах па падрыхтоўцы народнай гаспадаркі горада Віцебска да працы ў асенне-зімовы перыяд 2019—2020г.г.

У працы адкрытага пасяджэння прыняў удзел намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Курлыпа А.М. і інш.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць