Рус Бел En
21.06.2018

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях у г. Крычаве дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т.Б. правяла ў грамадскай прыёмнай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

У адпаведнасці з графікам работы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 21 чэрвеня 2018 года быў праведзены прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

Крычаўская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» прадстаўлена 46 першаснымі арганізацыямі, якія выказваюць інтарэсы ўсіх сацыяльных пластоў насельніцтва Крычаўшчыны.

Сёння гэта ўплывовая грамадска-палітычная арганізацыя аб’ядноўвае 663 жыхароў раёна, якія займаюць актыўную жыццёвую і грамадскую пазіцыі.

Гэтым і тлумачыцца месца правядзення прыёму, на якім грамадзяне ў большай меры выступалі з прапановамі, а не з крытыкай, па паляпшэнню добраўпарадкавання ў горадзе і раёне.

Прыём быў арганізаваны пры ўдзеле намесніка старшыні Крычаўскага райвыканкама Дзмітрыевай Жанны Анатольеўны і старшыні раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Шамро Дзіны Іванаўны.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць