Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.12.2017

Работа Адаменка Е.Б. у акрузе.

26 снежня 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоўпа Калінкавічскай выбарчай акрузе № 41 Адаменка Я.Б. сумесна са старшынёй Калінкавіцкага райсавета дэпутатаў В.М. Ціханоўскім прыняў удзел у пасяджэнні выканкама Вялікааўцюкоўскага сельсавета Калінкавіцкага раёна.

На павестку дня былі вынесены пытанні, якія тычацца ўмацавання правапарадку на тэрыторыі сельсавета, дыспансерызацыі дарослага насельніцтва, зацвярджэння плана работы Вялікааўцюкоўскага сельвыканкама на студзень і першае паўгоддзе 2018 года.

У гэты ж дзень на базе Вялікааўцюкоўскага сельсавета парламентарый сумесна са старшынёй Калінкавіцкага райсавета дэпутатаў Ціханоўскім В.М., старшыней Вялікааўцюкоўскага сельсавета Гаркушам П.М., начальнікам аддзела ўнутраных спраў Кусмерыкам А.А. правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

Пытанні, якія паступілі да дэпутата, тычыліся газіфікацыі жылых дамоў вёскі, працы меліярацыйнай сістэмы на сельскагаспадарчых землях СВК «Дружба ― Аўцюкі», рамонту прасёлкавых дарог і інш.

Па некаторых пытаннях у адпаведнасці з заканадаўствам дадзены тлумачэнні, звароты, якія патрабуюць больш дэталёвага разгляду, ўзятыя парламентарыем на кантроль для далейшага рашення.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць