Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


08.01.2018

Работа дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад Гомельскай-Сельмашаўскай выбарчай акругі № 32 Шылава В.П. ў рэгіёне.

27 снежня 2017 года была праведзена справаздачная сустрэча з працоўным калектывам ААТ «Гомсельмаш». У ходзе сустрэчы прысутным была прадстаўлена справаздача аб рабоце дэпутата па Гомельскай-Сельмашаўскай выбарчай акрузе № 32, а таксама даведзена інфармацыя аб працы, праведзенай Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за мінулыя тры сесіі, законапраектах, якія знаходзяцца на разглядзе ў Пастаянных камісіях, а таксама аб міжнароднай дзейнасці Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. На зададзеныя пытанні з сферы працоўнага заканадаўства, пенсійнага забеспячэння і эканомікі былі дадзены вычарпальныя адказы. Пасля сустрэчы быў праведзены прыём па асабістых пытаннях работнікаў прадпрыемства.

27 снежня 2017 года правёў прыём па асабістых пытаннях жыхароў выбарчай акругі. Зададзеныя пытанні з сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва і гандлю ўзятыя на кантроль.

29 снежня 2017 года прыняў удзел у пасяджэнні выканаўчага камітэта Адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада Гомеля. З удзелам начальніка аддзела па каардынацыі прававой, кантрольнай і архіўнай працы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта А. П. Міцкевіча і намесніка пракурора горада Гомеля А. С. Рабцавай была разгледжана работа па папярэджанні здзяйснення асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян на тэрыторыі Чыгуначнага раёна горада Гомеля за 11 месяцаў 2017 года, а таксама праца аддзела ЗАГС адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада Гомеля. Пасля абмеркавання прадстаўленай інфармацыі, былі вызначаны асноўныя напрамкі актывізацыі працы.

http://www.arw.gov.by/?q=ru/node/5748

Спіс дэпутатаў: Шылаў Віталій Пятровіч
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць