26.04.2019

Работа дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Гомельскай-Сельмашаўскай выбарчай акрузе № 32 Шылава Віталя Пятровіча

23 красавіка 2019 года, сумесна з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ждановічам П.Л., Остапюк Е.І., Гурскім Д.М., наведаў вытворчасць № 3 Адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельхлебпрам». Пры наведваньні прайшло азнаямленьне з тэхналагічным працэсам вытворчасці і ўзорамі выпускаемай прадукцыі. Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам прадпрыемства былі абмеркаваны праблемныя пытанні, якія патрабуюць дапамогі ў іх вырашэнні з боку дэпутацкага корпуса.

24 красавіка 2019 года, сумесна з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Шчэпавым В.А. і Ждановічам П.Л., прыняў удзел у працы семінара ідэалагічнага актыву горада Гомеля на тэму: «Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь». У ходзе семінара былі абмеркаваны ключавыя аспекты Паслання, а таксама асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі, сацыяльна-эканамічнае становішча і перспектывы развіцця сацыяльнай сферы Рэспублікі Беларусь.

24 красавіка 2019 года правёў прыём па асабістых пытаннях жыхароў выбарчай акругі. На зададзеныя пытанні з сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі былі дадзены вычарпальныя адказы.

24 красавіка 2019 года прыняў удзел ва ўрачыстым вечары, прысвечаным 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі, і які прайшоў у Палацы культуры Адкрытага акцыянернага таварыства «Гомсельмаш». У рамках мерапрыемства найбольш праславіўшыяся прадстаўнікі прафсаюзнага руху Холдынгу «Гомсельмаш» былі адзначаны Ганаровымі граматамі і падзякамі абласнога аб'яднання прафсаюзаў, галіновага прафсаюза і прадпрыемствы.

26 красавіка 2019 года прыняў удзел у пасяджэнні выканаўчага камітэта адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада Гомеля. З удзелам першага намесніка начальніка інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Чыгуначным раёне горада Гомеля Сапачевой М.В., галоўнага дзяржаўнага інспектара працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Кизюна Д.Д., загадчыцы аддзялення гігіены працы Дзяржаўнай установы «Гомельскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Яўмененка В.У. былі разгледжаны два пытанні:

- аб выніках працы прамысловых прадпрыемстваў Чыгуначнага раёна горада Гомеля і стане іх плацежнай дысцыпліны за 1 квартал 2019 году;

- аб стане аховы працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях Чыгуначнага раёна горада Гомеля за 1 квартал 2019 года.


Спіс дэпутатаў: Шылаў Віталій Пятровіч
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць