Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.08.2018

Работа ў акрузе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Курсевіча В.В. у жніўні 2018 года была насычанай.

20.08.2018 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валерый Віктаравіч:

- правёў сустрэчу з працоўным калектывам кавальскага завода ААТ «МАЗ» - кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ». Курсевіч В.В. падвёў вынікі працы ў парламенце і выбарчай акрузе за 2017 год і першае паўгоддзе 2018 года, адказаў на многія хвалюючыя пытанні грамадзян, распавёў, што плануецца пабудаваць у Заводзкім раёне ў бліжэйшы час;

- правёў чарговы прыём грамадзян Аўтазаводскай выбарчай акругі ў бібліятэцы, размешчанай у мікрараёне "Чыжоўка" па адрасу: праезд Ташкенцкі, 3. Грамадзяне звярталіся па пытаннях, звязаных з капітальным рамонтам жылых дамоў, па жыллёва-камунальных пытаннях, па аднаўленні руху аўтобуснага маршруту Мінск-Ніўкі (вёска ў Барысаўскім раёне) па выхадных днях. Па ўсіх паступіўшых пытаннях высланы дэпутацкія запыты ў адпаведныя ўстановы і арганізацыі для прыняцця мер рэагавання на звароты грамадзян.

21.08.2018 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валерый Віктаравіч правёў сустрэчы:

- з генеральным дырэктарам ААТ "МАЗ" – кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЎТАМАЗ Кацярынічам. Д.С., на якой абмеркавалі перспектывы развіцця праграмы "УТЫЛІЗАЦЫЯ", распрацаванай у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.08.2011 N 348 "Аб мерах па арганізацыі збору, захоўвання неэксплуатуемых транспартных сродкаў і іх наступнай утылізацыі", аб пралангацыі тэрміну дзеяння Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2009 N 466 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь";

- з намеснікам генеральнага дырэктара – дырэктарам па вытворчасці ААТ "МАЗ" – кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЎТАМАЗ" Еўтухоўскім  С.А., на якой абмеркавалі пытанні выканання прагнозных паказчыкаў, нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці;

- з намеснікам генеральнага дырэктара – дырэктарам па кадрах, сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце ААТ "МАЗ" – кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЎТАМАЗ" Косарам П.В., на якой абмеркавалі пытанні забеспячэння структурных падраздзяленняў таварыства кадрамі і маладымі спецыялістамі 2018 года выпуску.

22.08.2018 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валерый Віктаравіч правёў сустрэчы:

- з першым намеснікам тэхнічнага дырэктара - галоўным інжынерам ААТ "МАЗ" – кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЎТАМАЗ" Клаўсуцем     А.В., на якой абмеркавалі пытанні мадэрнізацыі асноўнай вытворчасці;

- дырэктарам Палаца культуры ААТ "МАЗ" – кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЎТАМАЗ" Грамовіч А.В., на якой абмеркавалі пытанне арганізацыі дабрачыннага канцэрта, збор сродкаў ад якога пойдзе на лячэнне цяжкахворай  дзяўчынкі Кур'ян Арыны.

23.08.2018 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валерый Віктаравіч правёў сустрэчы:

 - з дырэктарам дзяржаўнай установы фізкультуры і спорту «Футбольны клуб «Мінск» Шлойда І.М., на якой абмеркавалі пытанні рэканструкцыі стадыёна «Тарпеда»;

- з дырэктарам УП «Жыллёва-камунальная гаспадарка Заводскага раёна г. Мінска» Лебедзем В.М. па пытаннях фінансавання капітальнага рамонту жыллёвага фонду і дваровых тэрыторый, па зваротах грамадзян.

       24.08.2018 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валерый Віктаравіч правёў сустрэчу з насельніцтвам, якія пражываюць па вул. Цэнтральнай, дзе абмеркавалі пытанні добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый пасля замены цеплатрасы.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць