Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


22.11.2018

Работа ў акрузе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Літвіна С. І., у лістападзе 2018 года.

19 — 20 лістапада дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Іванавіч Літвін правёў прыём грамадзян Бераставіцкага, Гродзенскага і Свіслацкага раёнаў. Пытанні грамадзян тычыліся электрыфікацыі вуліц у сельскіх населеных пунктах Гродзенскага раёна, рамонту і будаўніцтва дарог і аднаўлення аўтобусных маршрутаў у Свіслацкім раёне. Таксама грамадзяне, якія пражываюць у акрузе, ўзнімалі пытанні, якія тычацца ільготнага лячэння і лекаў ветэранам-афганцам.Жыхар вёскі Стокі звярнуўся да дэпутата з просьбай аб садзейнічанні ў атрыманні патэнта на вынаходніцтва новай сельскагаспадарчай тэхнікі, якая можа выкарыстоўвацца на палях рэспублікі. З дапамогай парламентарыя вырашана пытанне з ацяпленнем у краме і ў клубе в. Ціхаволя.


Сяргей Іванавіч і старшыня Скідзельскага гарадскога выканаўчага камітэта Лазавік А.М. павіншавалі прадстаўнікоў гарадскога ГА «БРСМ» са стагоддзем ВЛКСМ і ўручылі ім памятныя падарункі.


22 лістапада парламентарый быў запрошаны на сустрэчу з навучэнцамі Скідзельскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя ў рамках правядзення заняткаў Школы актыўнага грамадзяніна (ШАГ). З вялікай цікавасцю ліцэісты слухалі аповяд пра юнацтва Сяргея Іванавіча, пра ролю ў яго жыцці ВЛКСМ, пра каштоўнасці і маральныя арыенціры моладзі былога Савецкага Саюза.


Спіс дэпутатаў: Літвін Сяргей Іванавіч
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць