Рус Бел En
01.03.2018

Работа ў акрузе ў лютым 2018 года дэпутата Палаты прадстаўнікоў Няхайчык А.У. (Шабаноўская выбарчая акруга № 91) была інтэнсіўнай і разнапланавай. 

 Па ініцыятыве Няхайчык А.У. 08 лютага 2018 года была падрыхтавана і праведзена раённая канферэнцыя бацькоў: "Бацькі і дзеці: шлях да ўзаемаразумення".
 У актавай зале сярэдняй школы № 162 сабраліся таты, чые дзеці наведваюць дашкольныя ўстановы, школы, гімназіі мікрараёна «Ангарская». Казалі аб ролі бацькі ў фарміраванні асобы дзіцяці, яго адказнасці за будучыню сваіх дзяцей, аб падтрымцы бацькоўства на дзяржаўным узроўні. Дэпутаты, прадстаўнікі службаў і арганізацый раёна адказалі на пытанні бацькоў, якія не толькі абазначылі рад праблем, але і прапанавалі шляхі іх вырашэння.
 У рамках асабістага прыёму грамадзян 05 лютага 2018 года дэпутат адчыталася аб сваёй рабоце перад выбаршчыкамі мікрараёна Сосны,  12 лютага - перад выбаршчыкамі мікрараёна Шабаны. У ходзе справаздачы Няхайчык А.У. праінфармавала ўсіх аб дзейнасці Палаты прадстаўнікоў у цэлым і сваёй заканадаўчай дзейнасці ў мінулым годзе, аб выніках разгляду зваротаў жыхароў Шабаноўскай акругі, адказала на пытанні выбаршчыкаў, выслухала іх прапановы і пажадання. 
 13 лютага ў першую палову дня парламентарый прысутнічала на пасяджэнні адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска, на якім былі падведзены вынікі работы службаў і ведамстваў па прафілактыцы злачыннасці сярод непаўналетніх і работы са зваротамі грамадзян у 2017 годзе.
 Няхайчык А.У. прыняла актыўны ўдзел у абмеркаванні разглядаемых пытанняў, абазначыўшы рад праблем, якія ўзнімаюцца выбаршчыкамі, унесла рад прапаноў. 
 У гэты ж дзень, у другой палове дня, дэпутат сустрэлася з моладдзю раёна ў рамках Адкрытага дыялога ГА "БРСМ" на тэму: "Моладзь і выбары: формула адказнасці".
 15 лютага раніцай, у рамках адзінага дня інфармаванні, парламентарый правяла сустрэчу з працоўным калектывам 22-ой дзіцячай паліклінікі, вечарам – сустрэлася з работнікамі МАЗА, якія пражываюць у інтэрнаце № 4 у мікрараёне Чыжоўка. Усе праблемы, абазначаныя ў рамках сустрэч, узяты на кантроль.
 У лютым 2018 года асобая ўвага была ўдзелена правядзенню выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы 28 склікання. Няхайчык А.У. наведала 13 выбарчых участкаў, размешчаных у сярэдніх школах № 92, № 142, 186, 200, 210 і Дварцы пазашкольнай работы "Арыен" Заводскага раёна, азнаёмілася з умовамі работы ўчастковых выбарчых камісій, пагаварыла з яе членамі і назіральнікамі, якія прысутнічалі на ўчастках.  Акрамя таго, як назіральнік ад Мінскай гарадской арганізацыі РГА "Белая Русь", парламентарый прысутнічала на пасяджэннях Мінскай гарадской выбарчай камісіі 17 і 20 лютага. 
 20 лютага дэпутат прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці Музея баявой славы ў сярэдняй школе № 131 Заводскага раёна горада Мінска, 21 лютага - павіншавала з Днём абаронца Айчыны ветэранаў Мінскага аўтамабільнага завода ва Дварцы культуры прадпрыемства.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць