Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.03.2017

Развіццё сістэм аховы здароўя і адукацыі, актуальныя задачы патрыятычнага выхавання моладзі і фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, удасканаленне сацыяльнай інфраструктуры і прыватызацыя жылога фонду, –– гэтыя і іншыя не менш значныя пытанні былі ў цэнтры ўвагі дэпутата Палаты прадстаўнікоў Макарынай-Кібак Л.Э. падчас работы ў Грушаўскай выбарчай акрузе № 99 у сакавіку 2017 года.

14 сакавіка Л.Э.Макарына-Кібак прыняла ўдзел у другім пасяджэнні Дэпутацкага клуба, тэмай якога стала фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці і духоўнага падмурка грамадства.

Пасяджэнне адбылося ў Храме-помніку ў імя Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых.

Настаяцель Усіхсвяцкага прыходу Фёдар Поўны правёў экскурсію для гасцей, расказаў пра тое, як ствараўся ўнікальны храм.


Удзельнікі круглага стала разважалі пра нацыянальную ідэнтычнасць, ролю духоўнага пачатку ў забеспячэнні народнага адзінства, размаўлялі пра патрыятызм і нацыянальную ідэю.

15 сакавіка старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Макарына-Кібак Л.Э. удзельнічала ў рабоце калегіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

У рамках мерапрыемства былі разгледжаны пытанні фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацый аховы здароўя ў 2016 годзе і пастаўлены задачы на 2017 год.

Адной з важных тэм пасяджэння стала рэалізацыя задачы Кіраўніка дзяржавы аб дасягненні ўзроўню сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў аховы здароўя да 1000 рублёў.

Пры абмеркаванні стану вытворчага траўматызму ў арганізацыях галіны дэпутату прапанавалі прапрацаваць пытанне аб магчымасці ўвядзення абавязковага дзяржаўнага страхавання медыцынскіх работнікаў.


Акрамя таго, у рамках мерапрыемства Л.Э.Макарына-Кібак уручыла лепшым работнікам аховы здароўя ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У гэты ж дзень парламентарый наведала СШ № 101 г. Мінска і ўручыла навучэнцам першы і вельмі важны ў іх жыцці дакумент –– пашпарт.

У прывітальнай прамове дэпутат адзначыла, што атрымаць пашпарт юнаму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь у дзень Канстытуцыі вельмі сімвалічна, і пажадала школьнікам быць годнымі прадаўжальнікамі традыцый старэйшых, захоўваючы вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў.


Разам з пашпартамі юнакі і дзяўчаты атрымалі ў падарунак Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і кнігу «Мы –– грамадзяне Рэспублікі Беларусь».

20 сакавіка па ініцыятыве Л.Э.Макарынай-Кібак ў Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска адбылася нарада з удзелам намесніка кіраўніка адміністрацыі Танкевіча У.В., намесніка дырэктара па эканамічных пытаннях УП «ЖРЭА Маскоўскага раёна г. Мінска» Ніканюка-Арэнбургскага М.І. і жыхароў аднаго з дамоў раёна.

Сумесна з памочнікамі дэпутата быў прапрацаваны шэраг пытанняў, якія ўзнімаюцца грамадзянамі з нагоды разгляду іх заяў і скаргаў, што тычацца прыватызацыі жыллёвага фонду і перагляду балансавага кошту дома.


Па выніках сустрэчы намеснікам адміністрацыі Маскоўскага раёна былі дадзены адпаведныя даручэнні і распараджэнні структурным падраздзяленням адміністрацыі.

22 сакавіка ў СШ № 3 г. Мінска з удзелам парламентарыя адбылася зацікаўленая размова аб праблемах, якія хвалююць жыхароў Грушаўскай выбарчай акругі № 99. Гаворка ішла аб планаваных зменах у сферы адукацыі, перспектывах удасканалення вучэбнай літаратуры. Разгледжаны таксама актуальныя пытанні па будаўніцтве дзіцячых пляцовак, паліклінікі і дзіцячай дашкольнай установы ў мікрараёне.

У ходзе сустрэчы Л.Э.Макарына-Кібак падрабязна праінфармавала яе ўдзельнікаў аб сваёй рабоце ў акрузе, адказала на пытанні выбаршчыкаў. Рашэнне праблем, пазначаных жыхарамі мікрараёна,узяты парламентарыем на кантроль.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць