30.08.2019

Школа кліча!

Працягваючы працаваць у сваёй акрузе дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Яўген Буніслававіч Адаменка прыняў удзел у рабоце жнівеньскіх педагагічных нарад: 29 жніўня ў Калінкавіцкім раёне, 30 жніўня ў Кастрычніцкім раёне.

Перад Днём ведаў педагогі раёнаў падвялі вынікі мінулага навучальнага года і паставілі задачы на новы навучальны год.

Выступаючы перад удзельнікамі педагагічных нарад Яўген Буніслававіч адзначыў поспехі галін адукацыі раёнаў, паказаў шляхі іх далейшага ўдасканалення і пажадаў педагогам новых поспехаў у іх нялёгкай, але вельмі высакароднай працы.



У знак прызнання высокіх вынікаў педагагічнай дзейнасці парламентарый ўручыў лепшым педагогам ганаровыя ўзнагароды:

Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ўручана дырэктару сярэдняй школа №1 г.п. Акцябрскі Святлане Міхайлаўне Макушынскай;

Падзяка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб'яўлена дырэктару сярэдняй школы №7 г. Калінкавічы Сяргею Рыгоравічу Хадзько;

Ганаровая грамата Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў ўручана дырэктару Бабровіцкай сярэдняй школы Калінкавіцкага раёна Уладзіміру Фёдаравічу Даманчуку.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць