Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.12.2016

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. выбраны на пасаду першага намесніка Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі. Такое рашэнне прынялі ўдзельнікі 51-й сесіі саюзнага парламента, якая праходзіць у г. Маскве 26 – 27 снежня 2016 года.

Старшынёй Парламенцкага Сходу стаў Старшыня Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валодзін В.В.

Намеснікамі Старшыні саюзнага парламента былі выбраны намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Шчоткіна М.А., старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Варанецкі В.І. першы намеснік Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Мельнікаў І.І., намеснік Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Вараб’ёў Ю.Л.

У сваім звароце да ўдзельнікаў пасяджэння У.П.Андрэйчанка адзначыў уклад парламентарыяў у развіццё беларуска-расійскай інтэграцыі. «Шмат у чым дзякуючы ініцыятыве і карысным справам Парламенцкага Сходу за дваццаць гадоў створаны сур’ёзныя напрацоўкі саюзнага будаўніцтва – прававыя, эканамічныя, сацыяльныя, праваахоўныя, гуманітарныя», – сказаў Старшыня Палаты прадстаўнікоў. Ён выказаў перакананасць, што ў кантэксце сучасных выклікаў стратэгічнае ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі павінна ўзмацняцца. Адпаведна ўзрастае і значнасць парламенцкага вымярэння беларуска-расійскіх адносін, падкрэсліў У.П.Андрэйчанка.

Саюзныя парламентарыі павінны засяродзіцца ў першую чаргу на вырашэнні праблем, якія тармозяць інтэграцыю, мяркуе Старшыня Палаты прадстаўнікоў. У прыватнасці, умацаванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, стварэнню роўных умоў для суб’ектаў гаспадарання і рэалізацыі ўзгодненай прамысловай палітыкі не спрыяюць пратэкцыянісцкія рашэнні, якія супярэчаць заканадаўчай базе Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Не адказвае нашым інтарэсам і сітуацыя ў дачыненні да ЕАЭС, Заявіў У.П.Андрэйчанка. Ён растлумачыў, што з моманту запуску гэтага інтэграцыйнага праекта не было прынята ні аднаго сур’ёзнага эканамічнага рашэння. Не можа не выклікаць заклапочанасці перыядычнае ўзнікненне пытанняў з доступам на расійскі рынак беларускай прадукцыі. Так і засталося на паперы рашэнне, прынятае ў рамках Саюзнай дзяржавы, аб роўнадаходных цэнах на газ для беларускіх і расейскіх суб’ектаў гаспадарання.

Ён таксама раскрытыкаваў сітуацыю, якая склалася на беларуска-расійскай мяжы: «З 2004 года мы паспяхова ўжывалі адзіную міграцыйную карту, якую замежнікі атрымлівалі пры ўездзе ў Саюзную дзяржаву і прад’яўлялі пры выездзе, а цяпер раптам усё гэта стала немагчымым. Прычым зроблена ўсё гэта было без усялякіх кансультацый і папярэдніх апавяшчэнняў».

Характарызуючы тон выказванняў на адрас Беларусі і беларускай мовы ў расійскіх сродках масавай інфармацыі, У.П.Андрэйчанка адзначыў, што практыка навешвання русафобскіх цэтлікаў на беларусаў не адпавядае саюзніцкаму духу беларуска-расійскіх адносін.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў нагадаў удзельнікам пасяджэння, што ў 2017 годзе споўніцца 20 гадоў падпісанню Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі. «Гэта гістарычнае рашэнне было прынята не толькі і не столькі палітыкамі. Яно было прынята двума нашымі брацкімі народамі, якія ясна выказалі сваю волю – будаваць новыя незалежныя расейскае і беларускае дзяржавы ў цесным, братнім саюзе, абараняючы, дапамагаючы і падтрымліваючы адзін аднаго», – падкрэсліў У.П.Андрэйчанка.

Зрабіўшы свой выбар на карысць стратэгічнага саюза з Расіяй, Беларусь заўсёды заставалася яму вернай, заявіў Старшыня Палаты прадстаўнікоў. Беларусь – адзіны саюзнік Расіі, які стварыў аб’яднаную групоўку войскаў для абароны нашых народаў, адзіная з краін свету, якая прызнала рускую мову дзяржаўнай, адзіная еўрапейская дзяржава, што не далучылася да варожым Расіі блокам і кааліцыям, адзіная з рэспублік былога СССР, якая адкрыта паставіла ўсебаковую інтэграцыю з Расіяй у цэнтр сваёй сацыяльна-эканамічнай палітыкі».

У заканчэнне прамовы У.П.Андрэйчанка заклікаў беларускіх і расійскіх парламентарыяў дзейнічаць энергічна і салідарна ў пошуку развязак наспелых пытанняў і выказаў перакананасць, што створаныя механізмы супрацоўніцтва Беларусі і Расіі павінны працаваць насуперак крызісам, нават калі задачы, якія даводзіцца вырашаць, здаюцца вельмі няпростымі.

  • Пяцьдзесят першая сесія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
  • Пяцьдзесят першая сесія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
  • Пяцьдзесят першая сесія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
  • Пяцьдзесят першая сесія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
  • Пяцьдзесят першая сесія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
  • Пяцьдзесят першая сесія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
x
  • Пяцьдзесят першая сесія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
  • Пяцьдзесят першая сесія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
  • Пяцьдзесят першая сесія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
  • Пяцьдзесят першая сесія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
  • Пяцьдзесят першая сесія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
  • Пяцьдзесят першая сесія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць