Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.05.2019

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. прымае ўдзел у мерапрыемствах Парламенцкай Асамблеі АДКБ, якое праходзіць у г. Бішкеку (Кыргызская Рэспубліка).

19 мая 2019 года У.П.Андрэйчанка правёў двухбаковыя сустрэчы з Торага (Спікерам) Жагорку Кенеша Кыргызскай Рэспублікі Джумабекавым Д.А. і са Старшынёй Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан Нігматуліным Н.З.

У ходзе сустрэч былі абмеркаваны пытанні развіцця двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва ў парламенцкім і іншых вымярэннях.

Як адзначыў Д.А.Джумабекаў, Кыргызстан надае асаблівае значэнне развіццю дружалюбных адносін з Рэспублікай Беларусь на аснове ўзаемнага даверу і дыялогу. Ёсць зацікаўленасць у далейшым яго пашырэнні, у тым ліку на міжрэгіянальным узроўні. Для гэтага ёсць усе неабходныя перадумовы. У іх ліку — год развіцця рэгіёнаў і цыфравізацыі, што праводзіцца ў краіне, высокія папулярнасць і попыт на прадукцыю беларускіх вытворцаў, пачынаючы ад прадуктаў харчавання, заканчваючы прадукцыяй машынабудавання.


У.П.Андрэйчанка пацвердзіў зацікаўленасць і гатоўнасць у развіцці супрацоўніцтва з Кыргызстанам. Пры гэтым было прапанавана надаць больш сур’ёзную ўвагу развіццю ўзаемадзеяння ў сферах адукацыі, медыцыны і па іншых напрамках, якія ўяўляюць не меншую цікавасць, чым гандлёва-эканамічныя адносіны. Што тычыцца апошніх, то была адзначана важнасць у пашырэнні не толькі гандлю, але і вытворчай кааперацыі з мэтай вытворчасці і прасоўвання сумесна выпускаемай прадукцыі не толькі на нацыянальных рынках, але і на рынках трэціх краін, перш за ўсё ЕАЭС.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаўся за ўмацаванне прававой асновы міжпарламенцкага супрацоўніцтва. З гэтай мэтай было прапанавана падпісаць адпаведнае пагадненне паміж двума заканадаўчымі органамі.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў надзею, што яго кыргызскі калега наведае ў гэтым годзе Беларусь з афіцыйным візітам у адпаведнасці з раней накіраваным запрашэннем для больш дэталёвага азнаямлення з Рэспублікай Беларусь і вызначэння канкрэтных мерапрыемстваў для паўнавартаснай рэалізацыі існуючага патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва з улікам ужо наяўных напрацовак на міждзяржаўным, міжрэгіянальным і міжведамасных узроўнях.

У ходзе сустрэчы са Старшынёй Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан Нігматуліным Н.З.былі адзначаны інтэнсіўны дыялог, цесныя і даверныя адносіны, якія развіваюцца паміж дзвюма дзяржавамі і іх парламентамі. Удзельнікі сустрэчы падкрэслілі, што асаблівая заслуга ў дасягненні высокага ўзроўню двухбаковага супрацоўніцтва належыць прэзідэнтам дзвюх дзяржаў.

Бакі абмяняліся інфармацыяй аб ходзе падрыхтоўкі да маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, якія пройдуць 9 чэрвеня 2019 года, і назіранні за імі ў складзе адпаведных місій міжпарламенцкіх арганізацый, чарговай штогадовай сесіі ПА АБСЕ, падчас якой плануецца разгляд праекта беларускай рэзалюцыі па тэматыцы «Умацаванне супрацоўніцтва у сферы тэхналагічнага прагназавання», правядзенню ў верасні гэтага года 4-й нарады спікераў парламентаў краін Еўразіі, якая рыхтуецца Парламентам Казахстана.

Вялікая ўвага ў ходзе сустрэчы была ўдзелена пытанням умацавання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, вытворчай кааперацыі прадпрыемстваў дзвюх краін, умацавання міжкультурных сувязей Беларусі і Казахстана.

Па выніках сустрэчы Н.З.Нігматулін выказаў упэўненасць у тым, што задача, пастаўленая прэзідэнтамі дзвюх краін па выхаду на тавараабарот у 1 мільярд долараў, цалкам выканальная. Паводле яго слоў, Парламент Казахстана будзе аказваць усё неабходнае садзейнічанне вырашэнню гэтай і іншых актуальных задач развіцця двухбаковага супрацоўніцтва з братэрскай Беларуссю.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць