Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.07.2017

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы, дэпутат па Калінкавічскай выбарчай акрузе № 41 Адаменка Е.Б. з 25 па 28 ліпеня 2017 году працаваў у выбарчай акрузе.

Працуючы ў акрузе Адаменко Е.Б. прыняў удзел у пасяджэнні Гомельскага аблвыканкама.

На працягу працоўнага тыдня, праводзячы працу ў Калінкавіцкім раёне, парламентарый сумесна са старшынёй Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў Ціханоўскім В.М. прыняў удзел у пасяджэнні Гарочычскага сельскага выканаўчага камітэта, на якім абмяркоўваліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця  сельсавета за першае паўгоддзе 2017 года, вынікі працы з зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб за першае паўгоддзе 2017 года.

Таксама Адаменка Е.Б. прысутнічаў на сесіі і пасяджэнні выканкама Каплічскага сельскага Савета, дзе абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустых і старых дамоў у сельскай мясцовасці» на тэрыторыі Савета; праца сельскага выканаўчага камітэта па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 г. № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях».

Пры наведваньні Савіцкага сельскага выканаўчага камітэта Адаменка Е.Б. азнаёміўся з задачамі, якія стаяць перад выканкамам у бягучым годзе, праблемамі, якія існавалі на тэрыторыі Савета і іх рашэннем.

Таксама дэпутат разам з дырэктарам ДРБУ-152 Мендзелем Я.Д. вывучыў выкананне зварота выбаршчыкаў па рамонце дарогі на вул. 40 гадоў Перамогі, в П.Варатын Савіцкага сельскага Савета. 

На прыёме грамадзян па асабістых пытаннях, які праводзіўся Адаменка Е.Б. на базе Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта, звароты тычыліся прыватызацыі, куплі ― продажу жылых памяшканняў, працаўладкавання, вылучэння ільготнага крэдыту на будаўніцтва жылля маладым сем'ям і інш. Пытанні, якія тычацца працаўладкавання, былі вырашаны ў ходзе правядзення прыёму. Звароты, якія патрабуюць больш дэталёвага вывучэння, ўзятыя парламентарыем на кантроль.


У Акцябрскім раёне Адаменка Е.Б. прыняў удзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, на якім былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, выкананне бюджэту за першае паўгоддзе 2017 года, прааналізавана праца суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні супрацьпраўных паводзін сярод непаўналетніх.

На асабісты прыём грамадзян, які дэпутат правёў у Акцябрскім раёне сумесна са старшынёй райвыканкама Глушко Р.А., звярнулася жыхарка г. п. Акцябрскі Хомчук Е.В. і айцец Георгій, настаяцель храма г.п. Азарычы, з просьбай аказаць садзейнічанне ў завяршэнні рэканструкцыі і добраўпарадкаванні тэрыторыі праваслаўнага храма Святога прарока Іллі, размешчанага ў аграгарадку Валосавічы. Дадзенае пытанне было вырашана ў ходзе правядзення прыёму.


Таксама дэпутат азнаёміўся з працай і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем ўстановы аховы здароўя «Акцябрская цэнтральная раённая бальніца».

На працягу працоўнага тыдня Адаменка Е.Б. пабываў у працоўных калектывах ААТ «Прудокское», СВК «Дружба-Аўцюкі», ААТ «Калінкавічыхлебапрадукт» Калінкавіцкага раёна. У ходзе наведвання прадпрыемстваў дэпутата цікавілі арганізацыя і ход уборачнай кампаніі ў раёне і выкананне дзяржзаказу. Па словах Адаменка Е.Б., жніво ― самая галоўная задача дзяржаўнай важнасці на бягучы момант.

 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць