Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


31.05.2018

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Яўген Буніслававіч Адаменка з 21 па 25 мая 2018 г. працаваў у выбарчай акрузе.

21 мая 2018 года дэпутат прыняў удзел у выязным пасяджэнні Савіцкага сельвыканкама, Калінкавіцкага раёна, які праходзіў у а.г.П.Варатын. Сярод пытанняў, якія былі разгледжаны ў ходзе работы сельвыканкама, былі вынікі работы аб'ектаў цеплазабеспячэння ў мінулым ацяпляльным сезоне і задачы па падрыхтоўцы аб'ектаў ЖКГ да работы ў асенне - зімовы перыяд бягучага года, а таксама выкананне рашэння Савіцкага сельвыканкама ад 23.08.2017 г. № 59 «Аб гатоўнасці ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года». 

Акрамя таго, Яўген Буніслававіч Адаменка наведаў сельскагаспадарчае прадпрыемства ААТ «Радзіма». У ходзе гутаркі з прадстаўнікамі працоўнага калектыву сельскагаспадарчага прадпрыемства парламентарый праінфармаваў аб рабоце дэпутацкага корпуса, пра законапраекты, над якімі працуюць дэпутаты ў цяперашні час і ўнясенне якіх чакаецца ў бягучым годзе, аб сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне. У форме дыялогу дэпутат і прысутныя абмеркавалі пытанні эканамічнай сітуацыі, якая склалася ў ААТ «Радзіма». 

Затым дэпутат разам са старшынёй Калінкавіцкага раёна Савета дэпутатаў Замосцікам В.І. наведаў ДУА «Варатынскі дзіцячы сад - сярэдняя школа», дзе азнаёміўся з арганізацыяй вучэбна-выхаваўчага працэсу. У ходзе размовы з педагагічным калектывам Яўген Буніслававіч цікавіўся станам спраў у школе, дасягненнямі і праблемамі педкалектыву. 

У гэты ж дзень Адаменка Я.Б. у адміністрацыйным будынку ААТ «Радзіма» сумесна са старшынёй Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў Замосцікам В.І. правёў прыём грамадзян, на якім мясцовыя жыхары звярнуліся з пытаннямі па зямельных спрэчках, рамонце і добраўпарадкаванні вуліц а.г. П Варатын, рамонце пад'язной дарогі да населенага пункта і непасрэдна ў самім населеным пункце і інш.

23.05.2018г. Яўген Буніслававіч Адаменка правёў таксама прамую тэлефонную лінію ў Калінкавіцкім райвыканкаме. Падчас правядзення прамой тэлефоннай лініі жыхары рэгіёну звярнуліся да дэпутата па пытаннях, што тычацца жыллёвага заканадаўства, работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і інш. Усе паступіўшыя звароты, як на асабістым прыёме грамадзян, так і падчас правядзення прамой тэлефоннай лініі, прапрацаваны адпаведнымі службамі. Па многіх зваротах дадзены тлумачэнні, згодна дзеючага заканадаўства, па зваротах, якія патрабуюць больш дэталёвага вывучэння, накіраваныя запыты і даручэнні ў адпаведныя службы і ўзяты парламентарыем на кантроль. 

Паводле слоў дэпутата, у большасці сваёй, грамадзяне звяртаюцца непасрэдна на прыёме або падчас тэлефоннай лініі тады, калі не могуць справіцца з праблемай ці дзесьці чагосьці не разумеюць, і ў такім выпадку ім трэба аказаць дапамогу, калі трэба - растлумачыць. Выказаў упэўненасць, што невырашальных пытанняў няма. Проста за рашэннем кожнага з іх стаіць часам няпросты пошук кампрамісу, фінансавых сродкаў, а гэта патрабуе часу і цярпення.

25 мая 2018 года дэпутат працаваў у Акцябрскім раёне.

Працоўны дзень пачаўся ў раённым цэнтры гісторыі і культуры з сустрэчы з актывістамі ветэранскай арганізацыі. Ветэраны - патрыёты сваёй малой Радзімы, - Г.В.Фаставец, М.С.Беразоўскі, Л.С. Шайко расказалі пра слаўнаю гісторыю і нялёгкі лёс Актябршчыны, некаторых страчаных, на іх думку, магчымасцях яе развіцця. Удзельнікі дыскусіі з болем казалі аб негатыўных тэндэнцыях у эканоміцы, сацыяльнай сферы, дэмаграфічнай сітуацыі рэгіёну, называлі праблемы, якія хвалююць старэйшае пакаленне рудобельцев. Яўген Буніслававіч не пакінуў без адказу ні адзін з прагучалых пытанняў.  Па асобных зваротах, якія прагучалі на сустрэчы, падрыхтаваны запыты і даручэнні ў адпаведныя службы. Звароты, якія патрабуюць дадатковай прапрацоўкі, ўзятыя дэпутатам на кантроль. 


Затым Я.Б.Адаменка прыняў удзел у пасяджэнні Акцябрскага раённага выканаўчага камітэта. Былі разгледжаны пытанні аб выніках работы арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Акцябрскага раёна, у ацяпляльным перыядзе 2017/2018 года і задачах па падрыхтоўцы да працы ў асенне-зімовы перыяд 2018/2019 года, а таксама аб ходзе выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады на тэрыторыі Акцябрскага раёна. 

Парламентарый прыняў удзел у абмеркаванні разглядаемых пытанняў. 

У другой палове дня Я.Б.Адаменка разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў А.В.Таргонскім наведаў аб'екты сацыяльнай інфраструктуры аграгарадка Валасовічы. Падчас сустрэч з выбаршчыкамі Яўген Буніслававіч праінфармаваў аб рабоце дэпутацкага корпуса, аб заканадаўчай дзейнасці Палаты прадстаўнікоў у мінулым перыядзе бягучага года, выслухаў меркаванне сельскіх жыхароў аб рабоце розных галін улады.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць