Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


22.04.2019

Стварэнне бяспечных умоў працы на прадпрыемствах горада

Менавіта па такой тэме быў праведзены выязны практычны занятак, арганізаваны кіраўніцтвам Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў для сваіх дэпутатаў і кіраўнікоў сельскіх Саветаў раёна 22 красавіка, у якім прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Яўген Буніслававіч Адаменка.

Спачатку ўдзельнікі мерапрыемства наведалі Калінкавіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, дзе азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай ратавальнікаў. Гасцям раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях быў таксама прадэманстраваны відэаролік пра працу Калінкавіцкага аддзела па надзвычайных сітуацыях па прафілактыцы гібелі людзей на пажарах.

Наступным пунктам знаёмства ўдзельнікаў Дня дэпутата было камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Завод бытавой хіміі». Кіраўнік прадпрыемства Аксана Іванаўна Логвіна распавяла пра гісторыю мадэрнізацыі свайго прадпрыемства. Госці наведалі кацельню завода і вытворчыя цэхі, бытоўкі, дзе на свае вочы пераканаліся, як арганізавана ахова працы на прадпрыемстве і клопат аб яго працаўніках.

На прадпрыемстве ААТ «Калінкавіцкі мясакамбінат» дырэктар Генадзь Аляксандравіч Курловіч, перш за ўсё паказаў гасцям элементы добраўпарадкавання прадпрыемства і яго тэрыторыі. А паглядзець і павучыцца ёсць чаму. Тут з любоўю уладкаваны клумбы, газоны, зоны адпачынку, дарожкі, фантаны, лаўкі, ліхтары. Генадзь Аляксандравіч расказаў і аб страхавой медыцыне, якая спачатку не ўсімі работнікамі камбіната была прынятая, а зараз выкарыстоўваецца стопрацэнтна; аб мадэрнізацыі прадпрыемства; аб вопыце работы па стварэнні бяспечных умоў працы на прадпрыемстве.

У ходзе пленарнага пасяджэння, якое праходзіла на базе ААТ «Калінкавіцкі мясакамбінат», з аналізам пытання па стварэнні бяспечных умоў працы на прадпрыемствах горада выступіў намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Анатоль Раманавіч Котко.

Перад удзельнікамі пленарнага пасяджэння выступіў Яўген Буніслававіч Адаменка. У сваім выступе ён адзначыў, што самае галоўнае на любой вытворчасці — гэта бяспека працы. Над гэтым трэба ўвесь час працаваць і ўдасканальвацца.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць