Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


22.02.2019

Суб’екты прафілактыкі Крычаўскага раёна абмеркавалі алгарытм дзеянняў па парадку прызнання дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Крычаўскай выбарчай акрузе Марачкавай Т.Б. 22 лютага 2019 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 8 г. Крычава» (дырэктар Панцілеева Г.А.) прайшоў семінар па абмеркаванні раённага алгарытму дзеянняў у рэалізацыі Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2019 г. № 22 «Аб прызнанні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы».

У семінары прыняў удзел пракурор Крычаўскага раёна Палевіч Л.У.


Тэму абмяркоўвалі работнікі ўстаноў адукацыі раёна; цэнтральнай раённай бальніцы; раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях; раённага аддзела ўнутраных спраў; аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі; інспекцыі па справах непаўналетніх; камісіі па справах непаўналетніх; кіравання па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; сельскіх Саветаў дэпутатаў; сацыяльна-педагагічнага цэнтра Крычаўскага раёна.

Удзельнікі семінара, выпрацоўваючы раённы кірунак, абапіраліся на абласны алгарытм, распрацаваны галоўным упраўленнем па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Паколькі тэма семінара была актуальнай, у абмеркаванні актыўна прымалі ўдзел як кіраўнікі ўстаноў, прадпрыемстваў, арганізацый, так і работнікі сацыяльна-псіхалагічных службаў суб’ектаў прафілактыкі. Чырвонай ніткай ўсіх выступленняў была тэма максімальнай прафілактычнай работы з сям’ёй і пакіданне дзіця ў біялагічнай сям’і.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць